Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Беларусь/Заліўка
Пасля заліўкі спадаром Чаховічам вялікай колькасці артыкулаў аб населеных пунктах Беларусі многія ўдзельнікі (як то Maksim L., Хомелка, Дзяніс Тутэйшы, JerzyKundrat, Rymchonak Kalinowski, Vladimir Zh.V., D.L.M.I. Bel, Hanylka, Таццяна Яўсейчык — прабачце, калі каго забыў) пачалі дапрацоўку гэтай тэматыкі. Прапаную ўдзельнікам узаемадзейнічаць. Таму ніжэй прапаную ўвазе інфармацыю, якую, можа быць, хтосьці не ведае.--Artsiom91 (размовы) 00:00, 22 ліпеня 2015 (MSK)
Назвы артыкулаў
[правіць зыходнік]Заліўка адбывалася ў выглядзе "Вёска Іванава, Пятроўскі сельсавет". Аднак, часцей за ўсё артыкул павінен мець іншую назву.
- Калі неселены пункт з навай адзіны, то артыкул называецца "Вёска Іванава". Калі "Іванава" не мае іншых значэнняў, то з яго на "Вёска Іванава" робіцца перасылка
- Калі існуе некалькі населеных пунктаў, то дадаецца ўдакладненне.
- Калі вёска адна ў раёне/вобласці, то пішам "Вёска Іванава, Сідараўскі раён". У адрозненне ад ru і be-x-old, удакладненне па абласцях не робяцца асноўнымі назвамі (але дапушчальны як перасылкі).
- Калі некалькі вёсак у раёне, але адна ў сельсавеце з такой назвай, то пішам "Вёска Іванава, Пятроўскі сельсавет".
- Калі існуюць вёскі з гэтай назвай у гэтым жа раёне, і ў сельсавеце з гэтай жа назвай іншага раёна, то пішам падвойнае ўдакладненне — у дужках "Вёска Іванава (Пятроўскі сельсавет, Сідараўскі раён)".
- Калі ў межах аднаго сельсавета існуюць два населеных пункта з аднолькай назвай, то іх трэба адрозніваць па тыпу паселішча (вёска, пасёлак, хутар і інш.)
- Для ўсіх неадназначных назваў робяцца старонкі-удакладненні "Іванава", калі няма дакладана акрэсленага асноўнага (або найбольш ужывальнага) значэння. Інакш "Іванава" робіцца перасылкай на гэтае значэнне, а неадназначнасць будзе называцца "Іванава, значэнні"
- Калі ў адным раёне ёсць дзве вёскі з аднолькавай назвай, то "Вёска Іванава, Сідараўскі раён" робіцца перасылкай на "Іванава".
Пры пераносе не трэба выдаляць старыя назвы з сельсаветам — яны з'яўляюцца дапушчальнымі.
!!! Неабходна ўдакладніць, ці трэба ўдакладняць раён, калі паселішы маюць розны статус.
Актуальнасць звестак
[правіць зыходнік]Пры заліўцы выкарыстоўваліся састарэлыя звесткі аб населеных пунктах. З таго часу мнгоія пункты былі скасаваныя, створаны новыя, таксама скасаваны, створаны новыя,перайменаваны сельсаветы.
Актуальную інфармацыю на сёняшні дзень можна атрымаць на старонцы http://maps.by/searchate. Там жа можна даведацца аб наяўнасці неадназнанасці і вылічыць неабходнае ўдакладненне назвы. Напісанне амаль заўсёды супадае з даведнікам Лемцюговай, які выкарыстоўваўся для заліўкі.
Звярну ўвагу на найбольш важныя абнаўленні.
- Здаецца, што пасялковых саветаў у Беларусі больш не засталося. Усе яны ў 2013 годзе былі пераўтвораны ў сельсаветы.
- Была скасавана вялікая колькасць сельсаветаў.
- Многія населеныя пункты атрымалі статус аграгарадка (які патрэбна выносіць у назву арткула "Аграгарадок Іванава").
На старонцы Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Абнаўленне адміністрацыйнага падзелу збіраюцца звесткі аб абнаўленнях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, каб іх можна было выкарыстаць, уставіўшы спасылкі ў артыкулах. Просьба да ўдзельнікаў па магчымасці дапаўняць звесткі гэтага спіса.
Стандартныя шаблоны і катэгорыі
[правіць зыходнік]У залітых артыкулах выкарыстоўваюцца стандартныя шаблоны і катэгорыі: "Катэгорыя:Пятроўскі сельсавет", "Катэгорыя:Населеныя пункты Сідараўскага раёна", "Шаблон:Пятроўскі сельсавет", "Шаблон:Сідараўскі раён".
Але, варта вызначыцца, што рабіць са скасаванымі населенымі пунткамі. Ці варта дадаваць іх у шаблоны, катэгорыі?
Што рабіць, калі артыкулы/шаблоны існавалі раней?
[правіць зыходнік]- Шаблоны раёнаў, як звычайна, змяшчаюць інфармацыю аб гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельсаветах. Аднак, для шэрагу раёнаў такі шаблон пералічвае ўсе населеныя пункты Шаблон:Акцябрскі раён. Прапаную зрабіць аднастайна.
- Зараз шаблоны раёнаў і сельсаветаў маюць разнастайны выгляд. Варта іх зрабіць аднастайнымі, з выкарыстоўваннем шаблонаў "Навігацыя па раёне", "Навігацыя па сельсавеце". Усюды прапісаць "Краіна=Беларусь", каб шаблоны сталі зялёнымі.
Зараз шмат ужо існуючых артыкулаў, катэгорый і шаблонаў змяшчаюць састэрэлыя звесткі. Пры аўтаматычнай заліўцы, хутчэй за ўсё, артыкул/шаблон будзе заменены. Прашу ўдзельнікаў, калі яны ўпэўнены, што распрацавалі той ці іншы раён (перанеслі артыкулы, стварылі шаблоны і інш.) у адпаведнасці з сучасным станам, паведамляць пра гэта, каб заліўкі не кранала такія раёны. Таксама, гэта можа размежаваць раёны, дзе дзейнічае той ці іншы ўдзельнік, для пазбягання канфліктаў.
Аўтаматызацыя
[правіць зыходнік]Удзельнікі зараз робяць даволі шмат працы, якая можа быць выканана аўтаматычна. Ніжэй даю звесткі аб тым, што плануецца да заліўкі (прашу спадара Чаховіча пацвердзіць магчымасць). Прыклады таго, што і ў якім выглядзе будзе заліта, ёсць тут.
- Старонкі неадназначнасцяў (ёсць прыклады з правільнымі ўдакладненнямі, але стары адм.тэр. падзел. Таксама яўчэ магу паставіць націск і дадаць "Гл. таксама")
- Шаблоны сельсаветаў (ёсць прыклады, для Мінскай вобласці - з новым падзелам)
- Катэгорыі сельсаветаў
- Артыкулы аб сельсаветах
- Пераносы артыкулаў пад назвы са слушнымі дакладненнямі (спадар Чаховіч ужо робіць)
- Даданне каардынат населеных пунктаў (спадар Чаховіч ужо робіць)
- Даданне ў артыкулах шаблона "іншыя значэнні" (прапаную выкарыстоўваць такі: {{значэнні2|тып=тапонім|Кавалеўшчына}}).
- (па магчымасці) абнаўленне інфармацыі аб сельсавеце (калі населены пункт перайшоў да іншага сельсавета).
У дадзены час я (Artsiom91) займаюся абнаўленнем звестак аб сельсаветах, каб ў заліўку шаблонаў і інш. ішлі сучасныя звесткі. Прыклад абнаўлення можна пабачыць, параўнаўшы стары і новы падзелы Мінскай вобласці (апошні ўжо амаль гатовы і адпавядае сучаснаму статусу). Дарэчы, буду ўдзячны ўдзельнікам, калі яны заўважаць неўлічаныя ў апошнім варыянце змяненні — дадамо іх.
Калі каму цівака, магу вывесці тую ці іншую інфармацыю аб населеных пунктах у тым выглядзе, які хочацца (колькасць населеных пунктаў па сельсаветах і інш.)
Што прапануецца зрабіць
[правіць зыходнік]Яшчэ ёсць шмат дапрацовак на тэматыку населеных пунктаў, якім было б добра зрабіць. Аўтаматызацыя хутчэй за ўсё не дапаможа.
- Звязнасць. У ідэале, калі будуць артыкулы пра ўсе населеныя пункты Беларусі, то трэба дакладна лакалізаваць, напрыклад, месцы нараджэння людзей. Прайсціся па катэгорыях "Нарадзіліся ў Сідараўскім раёне", для кожнага чалавека паставіць/удакладніць спасылку на вёску. У артыкуле пра вёску дапісаць яго ў вядомых ураджэнцах.
- Вырашэнне неадназначнасцяў. Варта прайсціся па кожнай неадназначнасці і паглядзець старонкі, якія на яе спасылаюцца. У вялікай колькасць выпадкаў можна выправіць спасылку на канкрэтны населены пункт (звычайна, напрыклад, не ўдакладняееца раён).
- Татальная вікіфікацыя. Прапануецца для назвы населенага пункта ўвесці яе ў пошук. Калі знойдуцца артыкулы — вікіфікаваць. Асабліва датычыцца вікіфікацыі артыкулаў аб архітэктурных каштоўнасцях, якія былі створая ананімам(і) некалькі месяцаў таму, і не маюць ніякай вікіфікацыі і катэгорый.
- Гэтым даволі хутка займаюся я, спрабую заўсёды даваць канцавы пункт, каб не было спасылак на неадназначнасці, адным разам і ў спісах выпраўляю таксама, дзе бачу. Наогул, выдатна працуе гаджэт вылучэння неадназначнасцяў, які паказвае іх у тэксце ярка-чырвоным колерам. Калі бачу ў артыкулах падчас гартання старонак, заўсёды выпраўляю. Калі на адну неадназначнасць больш за 10-15 спасылак у розных артыкулах, мае сэнс карыстацца AWB, дзе зручна зроблена функцыя вырашэння неадназначнасцей (магу навучыць, каму трэба).--Хамелка/ разм. 09:58, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Выпраўленне неадназнанасцяў у спісах гісторыка-культурных каштоўнасцей для кожнага раёна.
- Праставіць інтэрвікі для ўсіх ствараемых старонак.
Заўвагі
[правіць зыходнік]Тут прапаную ўдзелькам выказваць свае заўвагі/меркаванні/пажаданні/пытанні.--Artsiom91 (размовы) 00:00, 22 ліпеня 2015 (MSK)
Удакладненні
[правіць зыходнік]- «Калі існуюць вёскі з гэтай назвай у гэтым жа раёне, і ў сельсавеце з гэтай жа назвай іншага раёна, то пішам падвойнае ўдакладненне — у дужках „Вёска Іванава (Пятроўскі сельсавет, Сідараўскі раён)“», — мабыць, у такім выпадку, толькі раён пісаць праз коску. Або «Вёска Іванава, Пятроўскі сельсавет (Сідараўскі раён)»?
- У нас, згодна з правіламі, падвойныя ўдакладненні (а тут яно неабходнае) пішуцца ў дужках, а паміж сабой падзяляюцца коскамі. Лепшага спосабу ўдаладнення не бачу.--Artsiom91 (размовы) 09:51, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- У Вікіпедыя:Найменне артыкулаў такога не знайшоў. Вядома, удакладненне неабходнае, але першае лепей б праз коску, бо так у пераважнай большасці н.п. ёсць і будзе. --Максім Л. (размовы) 09:58, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Жывы прыклад: Петрыкаўскі раён: вёска Навасёлкі ў Петрыкаўскім сельсавеце і вёска Навасёлкі — цэнтр аднайменнага сельсавета. І ў Барысаўскім раёне ёсць вёска Навасёлкі — цэнтр аднайменнага сельсавета. Як правільна назваць Навасёлкі ў Навасёлкаўскім сельсавеце Петрыкаўскага раёна? Вёска Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)?--D.L.M.I. Bel
- Вось, я таксама за першую коску і варыянт Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён)--D.L.M.I. Bel
- Двух вёсак з аднолькавай назвай у адным сельсавеце аднаго раёна я пакуль не бачыў. Гэта занадта, ніхто ж у рэальным жыцці не разбярэцца што да чаго. Магчыма, адны Навасёлкі — вёска, а другія — пасёлак ці хутар. Статус можна ўдакладніць па спасылцы maps.by, пра якую пісаў вышэй. Калі можна абысціся без падвойнага ўдакладнення, то, вядома, ужываем адно і праз коску. У правілах падвойнае ўдакладненне таксама пакуль не знайшоў, але, здаецца, дзесьці бачыў (у любым выпадку, можна гэта ўдакладніць). Што рабіць з тыпамі (пасёлак/вёска) для розных раёнаў, мне незразумела, гэта трэба вырашыць. --Artsiom91 (размовы) 10:11, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Калі ў адным сельсавеце ёсць вёскі з аднолькавай назвай, то іх заканадаўцы адразу нумаруюць, яшчэ пры распрацоўцы адм.-тэр. дзялення. --Максім Л. (размовы) 11:06, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Бываюць у адным сельсавеце дзве вёскі з аднолькавай назвай, але толькі ў тым выпадку, калі адна была скасавана. Пакуль вялікай праблемы яны не ствараюць, бо ў нас амаль няма артыкулаў пра скасаваныя населеныя пункты, але варта прадугледзіць і такое --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Двух вёсак з аднолькавай назвай у адным сельсавеце аднаго раёна я пакуль не бачыў. Гэта занадта, ніхто ж у рэальным жыцці не разбярэцца што да чаго. Магчыма, адны Навасёлкі — вёска, а другія — пасёлак ці хутар. Статус можна ўдакладніць па спасылцы maps.by, пра якую пісаў вышэй. Калі можна абысціся без падвойнага ўдакладнення, то, вядома, ужываем адно і праз коску. У правілах падвойнае ўдакладненне таксама пакуль не знайшоў, але, здаецца, дзесьці бачыў (у любым выпадку, можна гэта ўдакладніць). Што рабіць з тыпамі (пасёлак/вёска) для розных раёнаў, мне незразумела, гэта трэба вырашыць. --Artsiom91 (размовы) 10:11, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Таксама цікава, адкуль узяліся дужкі для падвойных удакладненняў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- У Вікіпедыя:Найменне артыкулаў такога не знайшоў. Вядома, удакладненне неабходнае, але першае лепей б праз коску, бо так у пераважнай большасці н.п. ёсць і будзе. --Максім Л. (размовы) 09:58, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- У нас, згодна з правіламі, падвойныя ўдакладненні (а тут яно неабходнае) пішуцца ў дужках, а паміж сабой падзяляюцца коскамі. Лепшага спосабу ўдаладнення не бачу.--Artsiom91 (размовы) 09:51, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Як правільна назваць артыкул пра вёску Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён? Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет не назавеш - бо існуе такая жа вёска ў Барысаўскім раёне. Вёска Навасёлкі, Петрыкаўскі раён таксама не назавеш, бо існуе вёска ў Петрыкаўскім сельсавеце. Я б так і назваў Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён без усялякіх дужак, усё праз коску.--D.L.M.I. Bel
- Спадар, Арцём, калі такое здараецца, дзве вёскі з адной назвай у адным сельсавеце, то часцей за ўсё вёскі маюць назвы Іванава 1 і Іванава 2. --D.L.M.I. Bel
- Так, мне чамусьці падалося што яны ў адным сельсавеце. Так, менавіта такі выпадак я і меў не ўвазе. І прапанаваў ужываць дужкі, бо мне падавалася, што так прынята ў нашай Вікіпедыі. Трэба гэта ўдакладніць і абмеркаваць, каб прыйсці да высновы і ўжываць усюды аднольава.--Artsiom91 (размовы) 10:30, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар D.L.M.I. Bel, дарэчы пра Навасёлкі — у Барысаўскім раёне Навасёлкаўскі сельсавет скасаваны, таму можна проста "Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет" для Петрыкаўскага раёна (калі больш няма). Менавіта таму я і хачу абнавіць звесткі — каб ствараць шаблоны і пераносіць артыкулы з улікам сучаснага становішча.--Artsiom91 (размовы) 11:58, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Так, мне чамусьці падалося што яны ў адным сельсавеце. Так, менавіта такі выпадак я і меў не ўвазе. І прапанаваў ужываць дужкі, бо мне падавалася, што так прынята ў нашай Вікіпедыі. Трэба гэта ўдакладніць і абмеркаваць, каб прыйсці да высновы і ўжываць усюды аднольава.--Artsiom91 (размовы) 10:30, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар, Арцём, калі такое здараецца, дзве вёскі з адной назвай у адным сельсавеце, то часцей за ўсё вёскі маюць назвы Іванава 1 і Іванава 2. --D.L.M.I. Bel
- Як правільна назваць артыкул пра вёску Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён? Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет не назавеш - бо існуе такая жа вёска ў Барысаўскім раёне. Вёска Навасёлкі, Петрыкаўскі раён таксама не назавеш, бо існуе вёска ў Петрыкаўскім сельсавеце. Я б так і назваў Вёска Навасёлкі, Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён без усялякіх дужак, усё праз коску.--D.L.M.I. Bel
Інтэрвікі
[правіць зыходнік]- Па-першае, дзякуй, Арцём, за такую распрацоўку тэмы, ну і вялікі дзякуй Уладзіславу за саму заліўку. З прапаноў у мяне такая. Прапусцілі момант пра інтэрвікі. Я на 100% злучыла івікамі НП Рагачоўскага раёна і цяпер працую пакрысе над Іўеўскім. Як правіла, НП нашы ёсць у рувікі (асабліва добра там Гомельская вобласць зроблена, якую заліваў у свой час Tutaishy), тарвікі (некаторыя раёны ў іх наогул добра зроблены, а месцамі - ціпаботазаліўка без каардынат і добрай навігацыі, але івіка ўсё роўна патрэбна, плюс момант навшаблонаў сельсаветаў, якія ў іх амаль заўсёды ёсць, але ну вельмі часта яны зроблены неадэкватна: згаданы 2-3 нп з сельсавета, а астатніх проста няма), укрвікі (вось не памятаю, здаецца, што па Мінскай вобласці яны залівалі дастаткова масава паводле кнігі "Гарады і вёскі", але нават не спрабавалі пабачыць, ці ёсць адпаведныя артыкулы ў абедзвюх беларускіх вікі, таму івікі там у асноўным прастаўлены толькі там, дзе я раптоўна наскочыла), ну і ў плвікі таго-сяго зроблена. Такім чынам, напэўна, зрабіце асобную старонку са спісам раёнаў, дзе можна будзе адзначаць тыя, у якіх былі правераны сувязі з усімі івікамі.--Хамелка/ разм. 10:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Дзякуй, сапраўды забыўся пра інтэрвікі. Увечары ствару старонку, каб пазначаць, што ўжо звязана.--Artsiom91 (размовы) 10:30, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадарыня Хамелка, стварыў табліцу. Прашу дадаваць звесткі аб тым, што выканана.--Artsiom91 (размовы) 19:57, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Дзякуй, сапраўды забыўся пра інтэрвікі. Увечары ствару старонку, каб пазначаць, што ўжо звязана.--Artsiom91 (размовы) 10:30, 22 ліпеня 2015 (MSK)
Перасылкі
[правіць зыходнік]Спадар Арцём, Вы ўжо стварылі пералік неадназначнасцей, хачу папрасіць, каб зрабілі яшчэ і наадварот - старонку з табліцай (або файл у Excel), дзе былі б пералічаны ўсе ўнікальныя назвы і старонкі, на якія павінны весці перасылкі з гэтых назваў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Увечары зраблю. "Старонкі, на якія павінны весці перасылкі з гэтых назваў" — гэта "Вёска Іванава, Пятроўскі сельсавет" (як у заліўцы) або "Вёска Іванава" (са слушным удакладненнем)? Дарэчы, магу зрабіць і тое і тое адначасова.--Artsiom91 (размовы) 13:53, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Першага дастаткова, а боты, калі што, паправяць перасылкі--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, зрабіў — Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Заліўка/Унікальныя назвы.--Artsiom91 (размовы) 00:54, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Дзякуй! Паспрабаваў заліць, але потым уцяміў, што не ўсе артыкулы яшчэ заліты, таму пакуль многія перасылкі будуць весці ў нікуды :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:20, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, у такім выпадку магу падзяліць па абласцях, каб заліваць існуючыя. --Artsiom91 (размовы) 00:54, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Было б добра! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:56, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, у такім выпадку магу падзяліць па абласцях, каб заліваць існуючыя. --Artsiom91 (размовы) 00:54, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Дзякуй! Паспрабаваў заліць, але потым уцяміў, што не ўсе артыкулы яшчэ заліты, таму пакуль многія перасылкі будуць весці ў нікуды :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:20, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, зрабіў — Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Заліўка/Унікальныя назвы.--Artsiom91 (размовы) 00:54, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Першага дастаткова, а боты, калі што, паправяць перасылкі--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
Звязнасць
[правіць зыходнік]Трэба стварыць старонкі чырвоных спасылак для абласцей (а большасць чырвоных спасылка там складаюць спасылкі на НП), каб можна было адсочваць сітуацыю і знаходзіць памылковыя напісанні. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:10, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Як разумею, для Віцебскай ужо ёсць. Спадар Чаховіч, дарэчы, ніяк не магу зразумець, дзе залітыя артыкулы "Вёска Іванава, Пятроўскі сельсавет" спасылаюцца на "Іванава". --Artsiom91 (размовы) 13:53, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Гэта артыкул спасылаецца праз {{НП-Беларусь}} сам на сябе - такім чынам правяраецца наяўнасць перасылкі з кароткай назвы, а калі такой няма, то артыкул дадаецца ў схаваную катэгорыю Катэгорыя:Населеныя пункты без перанакіравання --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:07, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- О, а я і не ведала пра такую катэгорыю--Хамелка/ разм. 14:30, 22 ліпеня 2015 (MSK)
- Гэта артыкул спасылаецца праз {{НП-Беларусь}} сам на сябе - такім чынам правяраецца наяўнасць перасылкі з кароткай назвы, а калі такой няма, то артыкул дадаецца ў схаваную катэгорыю Катэгорыя:Населеныя пункты без перанакіравання --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:07, 22 ліпеня 2015 (MSK)
Былыя вёскі
[правіць зыходнік]Прапаную вызначыцца, як афармляць артыкулы, шаблоны і катэгорыі ў дачыненні да скасаваных населеных пунктаў і сельсаветаў. Мае прапановы наступныя.
- Шаблоны і катэгорыі сельсаветаў павінны змяшчаць толькі існуючыя вёскі
- Шаблоны павінны існаваць толькі для існуючых сельсаветаў і раёнаў
- Скасаваныя сельсаветы дадаваць у катэгорыю "Гісторыя Сідараўскага раёна" (магчыма, у адмысловую катэгорыю — сапраўды, лепей "Скасаваныя сельсаветы Сідараўскага раёна", які пойдзе ў катэгорыю "Скасаваныя сельсаветы Беларусі"). Вызначэнне раёна адбываецца паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, нават калі раён існаваў і быў скасаваны ў складзе іншага раёна (не таго, у якім зараз знаходзіцца цэнтр).
- У артыкулах аб раёнах і сельсаветах змясціць усю вядомую інфармацыю аб скасаваных адзінках.
- Шаблон "НП:Беларусь" у артыкулах пра скасаваныя населеныя пункты аформіць так, каб ён дадаваў артыкул у адмысловыя катэгорыі для скасаваных населеных пунктаў.
- У шаблонах раёнаў зрабіць, каб былыя сельсаветы не былі бачны па змоўчванні (напрыклад, як у be-x-old).
--Artsiom91 (размовы) 00:54, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Я за мінімальнае ўмяшальніцтва пры ліквідацыі: пакідаць артыкулы ў катэгорыі апошняй адміністрацыйнай адзінкі, у якой вёска знаходзілася да скасавання; пакідаць у артыкуле нав. шаблон гэтай адзінкі. Што да спасылкі ў шаблоне на ліквідаванае паселішча, то хачу заўважыць, што пры яе адсутнасці артыкул у большасці выпадкаў трапіць у сіроты. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:17, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Праблема ў тым, што часам вёскі скасоўваюцца, а пасля скасоўваецца і сельсавет, у які яна ўваходзіла. У выніку, нейкія скасаваныя вёскі трапляюць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія не, што на мой погляд няправільна. Калі захоўваўваць скасаваныя вёскі ў шаблонах/катэгорыях, то трэба вызначацца, да якога часу. Прыкладам, Рудабелка скасавана ў 1954 годзе, што з ёй рабіць? А з вёскамі, якія ўвайшлі ў гарадскія межы Мінска? Што датычыцца аргумента "будзе шмат сірот", то я катэгарычна супраць таго, каб нешта рабіць толькі па гэтай прычыне (асабліва калі можна выправіць сітуацыю па-іншаму, проста распісаўшы ў артыкуле пра сельсавет, калі і якія вёскі ў яго ўваходзілі і былі скасаваны). У нас і так у раёнах у раздзеле "Гл. таксама" стаіць невядома што — толькі каб штосьці там не было сіратой. --Artsiom91 (размовы) 13:58, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- У выніку, нейкія скасаваныя вёскі трапляюць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія не, што на мой погляд няправільна. - насамрэч нейкія вёскі павінны трапляць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія (скасаваныя) заставацца ў шаблонах скасаваных сельсаветаў.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:05, 24 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Чаховіч, можа быць у Вас склалася ўражанне, што даданне навігацыйнага шаблона і тым больш карткі адразу яго робіць значна лепей, таму будзе добра праставіць шаблоны і карткі ўсюды, куды можна? Я лічу, што артыкул без навігацыйнага шаблона і нават сірата — не такая ўжо і бяда. Горш, калі існуючыя шаблоны катэгарызаваны як папала, іх змест і прастаноўка не падпаракоўваюцца ніякім прынцыпам. Прынцып "як зараз" — мае дакладныя крытэрыі і форму, можа быць правераны. Прынцып "усё што было" — акрамя ідэі, не мае нічога. Калі пачытаць be-x-old, можна пабачыць, што пра многія сельсаветы невядома, калі яны створаны і якія населеныя пункты ў іх уваходзілі; у навігацыйных сельсаветах замест дат стаяць пытальнікі і інш. Давайце лепш пытальнікі прастаўляць у артыкулах з недастатковай колькасцю крыніц, а шаблоны пакінем прыгожымі і з дакладным зместам.--Artsiom91 (размовы) 14:20, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- У выніку, нейкія скасаваныя вёскі трапляюць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія не, што на мой погляд няправільна. - насамрэч нейкія вёскі павінны трапляць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія (скасаваныя) заставацца ў шаблонах скасаваных сельсаветаў.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:05, 24 ліпеня 2015 (MSK)
- Я абсалютна супраць шаблонаў скасаваных сельсаветаў. Няхай будзе артыкул, там будуць пералічаны ўсе вядомыя змены структуры гэтага сельсавета. А шаблон будзе толькі блытаць усіх. Максімум, можна зрабіць ш:скасаваныя вёскі нскага раёна.--Хамелка/ разм. 09:50, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Па-першае, чым ён будзе блытаць, калі ў загалоўку шаблону можна пазначыць час існваенне, а па-другое, будзем шаблоны скасаваных сельсаветаў/раёнаў/абласцей выдаляць? Будзе смешна, калі калі-небудзь у Беларусі правядуць адм.-тэр. рэформу і ўсё тое, што рупліва стваралася гадамі, прыйдзецца выдаліць :) Шчыра кажучы, я не разумею, пра якія пералікі ў артыкулах зараз можа ісці гаворка, калі ў нас проста няма артыкулаў пра сельсаветы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:23, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Ну, бывае, што сельсавет уваходзіў у некалькі зараз існуючых раёнаў (з 1962 па 1965 гады раёнаў было меней, чым зараз, сельсаветы скасаваных часова належалі іншым сучасным раёнам). "Усё тое, што рупліва стваралася гадамі, прыйдзецца выдаліць" — ну а што зрабіць, такая асаблівасць навігацыйных шаблонаў, што іх змест і актуальнасць могуць змяняцца. Справа ў тым, што Вікіпедыя мэтай ставіць стварэнне менавіта артыкулаў. Усё астатняе, у тым ліку шаблоны і катэгорыі, прызначана спрасціць стварэнне артыкулаў і карыстанне імі. Сам па сабе навігацыйны шаблон нічога не варты — ён становіцца карысным у артыкуле (у be-x-old, насуперак гэтаму, існуе процьма поўнасцю чырвоных шаблонаў сельсаветаў). І яшчэ, навігацыйныя шаблоны не для таго існуюць, каб захоўваць інфармацыю — інфармацыя павінна змяшчацца ў артыкулах, у шаблонах хутчэй павінна дублявацца найбольш важная інфармацыя, для зручнасці і навігацыі. На жаль, нават у ру-вікі я не знайшоў ніякіх крытэрыяў значнасці шаблонаў. Думаю, калі я ствару навігацыйны шаблон "Вёскі Віцебскай вобласці на літару П", яго хутка выдаляць. І на мог погляд, шаблоны скасаваных сельсаветаў — нязначныя і таму непатрэбныя. Іх існаванне параджае процьму пытанняў наконт таго, як іх выкарыстоўваць і суадносіць з існуючымі сельсаветамі; няма дакладнай праверанай інфармацыі наконт таго, якія населеныя пункты ў якія сельсаветы і ў які час уваходзілі. Тое, што пакуль няма артыкулаў пра сельсаветы — другасная праблема. Не так цяжка зрабіць заліўку і сельсаветаў (у тым ліку і былых), потым уручную дапісаўшы ўсю вядомую інфармацыю. --Artsiom91 (размовы) 14:20, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Па-першае, чым ён будзе блытаць, калі ў загалоўку шаблону можна пазначыць час існваенне, а па-другое, будзем шаблоны скасаваных сельсаветаў/раёнаў/абласцей выдаляць? Будзе смешна, калі калі-небудзь у Беларусі правядуць адм.-тэр. рэформу і ўсё тое, што рупліва стваралася гадамі, прыйдзецца выдаліць :) Шчыра кажучы, я не разумею, пра якія пералікі ў артыкулах зараз можа ісці гаворка, калі ў нас проста няма артыкулаў пра сельсаветы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:23, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Магу пагадзіцца з запісам у шаблоны існуючых сельсаветаў скасаваных апошнім часам населеных пунктаў са спецыяльным сімвалам (такі крыжык) — але зрабіць канкрэтны тэрмін (5-10 гадоў ад скасавання), пасля якога артыкул з шаблона будзе прыбраны.--Artsiom91 (размовы) 14:20, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Праблема ў тым, што часам вёскі скасоўваюцца, а пасля скасоўваецца і сельсавет, у які яна ўваходзіла. У выніку, нейкія скасаваныя вёскі трапляюць у шаблоны сучасных сельсаветаў, а нейкія не, што на мой погляд няправільна. Калі захоўваўваць скасаваныя вёскі ў шаблонах/катэгорыях, то трэба вызначацца, да якога часу. Прыкладам, Рудабелка скасавана ў 1954 годзе, што з ёй рабіць? А з вёскамі, якія ўвайшлі ў гарадскія межы Мінска? Што датычыцца аргумента "будзе шмат сірот", то я катэгарычна супраць таго, каб нешта рабіць толькі па гэтай прычыне (асабліва калі можна выправіць сітуацыю па-іншаму, проста распісаўшы ў артыкуле пра сельсавет, калі і якія вёскі ў яго ўваходзілі і былі скасаваны). У нас і так у раёнах у раздзеле "Гл. таксама" стаіць невядома што — толькі каб штосьці там не было сіратой. --Artsiom91 (размовы) 13:58, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Шаблоны павінны існаваць для ўсіх адзінак, акрамя тых, што былі пераназваны. Калі адзінка была скасавана, то змест шаблона павінен адлюстроўваць яе структуру на момант скасавання. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:17, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- І ў якіх артыкулах гэтыя шаблоны тады павінны стаяць? Ва ўсіх, на якія ён спасылаецца? — тады ў адной вёскі можа быць процьма непатрэбных шаблонаў сельсаветаў, у якія яна ўваходзіла раней. Калі ж толькі ў асноўным артыкуле, то навошта такі шаблон патрэбны, яго змест павінен быць у артыкуле. І чаму толькі на момант скасавання? Вы ж не будзеце, напрыклад, у шаблоне ВКЛ адлюстроўваць ваяводствы толькі на 1795 год. --Artsiom91 (размовы) 13:58, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- У асноўны і населеныя пункты, які былі ў яго складзе на момант скасавання. У аднаго футбаліста таксама можа быць процьма шаблонаў клубаў, але назваць іх непатрэбнымі складана. Таксама дзіўнай з'яўляецца сітуацыя, калі, напрыклад, які-небудзь Мінскі сельсавет скасуюць, то паводле вашай прапановы трэба будзе выдаліць яго нав. шаблон і катэгорыю. А калі іх не выдаляць, то не зразумела, чаму нельга ствараць новыя катэгорыі і шаблоны для іншых скасаваных сельсаветаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:05, 24 ліпеня 2015 (MSK)
- Спадар Чаховіч, можа я не так Вас разумею, але ў аднаго футбаліста можа быць толькі адзін шаблон клуба — таго, у якім ён гуляе зараз. Нічога дзіўнага ў выдаленні шаблонаў і катэгорый скасаваных сельсаветаў не бачу — так, прапаную іх выдаляць. Калі нейкі клуб спыніць існаванне, то шаблон "Склад ФК НазваКлуба" трэба будзе выдаліць. --Artsiom91 (размовы) 14:20, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- Меў на ўвазе і зборныя, не толькі клубы. Фактычна і вёска выступае, толькі значна даўжэй, у розных зборных-сельсаветах, а потым памірае-скасоўваецца — і ва ўсіх гэтых нав. шаблонах ёсць спасылка на іграка. Так і з вёскамі варта паступаць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:16, 1 жніўня 2015 (MSK)
- Ну, у такім выпадку трэба рабіць шаблоны "Іванаўскі сельсавет у 2009 годзе". Асабіста мне процьма шаблонаў зборных таксама не вельмі падабаецца — але для іх ёсць дакладна вызначаныя крытэрыі і іх можна схаваць у згортвальны блок. Роля навігацыйных шаблонаў зборных у тым, каб адразу ў вочы кідалася, калі адчыняеш артыкул, што футбаліст гуляў на чэмпіянаце свету, перайсці на партнёраў па камандзе. Шаблоны былых сельсаветаў, на жаль, у гэтым плане нясуць мала карысці. Калі падумаць, то можна пагадзіцца, каб для населеных пунктаў была такая ж схема шаблонаў: цяперашні стан (як клуб) — бачны і адчынены — і "зрэзы" на былыя даты (як зборныя), схаваныя ў блок. Магу нават напоўніць шаблоны для часу выдання даведніка Лемцюговай. Але баюся, што для іншых часоў наўпрост няма інфармацыі.--Artsiom91 (размовы) 17:46, 1 жніўня 2015 (MSK)
- Меў на ўвазе і зборныя, не толькі клубы. Фактычна і вёска выступае, толькі значна даўжэй, у розных зборных-сельсаветах, а потым памірае-скасоўваецца — і ва ўсіх гэтых нав. шаблонах ёсць спасылка на іграка. Так і з вёскамі варта паступаць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:16, 1 жніўня 2015 (MSK)
- Спадар Чаховіч, можа я не так Вас разумею, але ў аднаго футбаліста можа быць толькі адзін шаблон клуба — таго, у якім ён гуляе зараз. Нічога дзіўнага ў выдаленні шаблонаў і катэгорый скасаваных сельсаветаў не бачу — так, прапаную іх выдаляць. Калі нейкі клуб спыніць існаванне, то шаблон "Склад ФК НазваКлуба" трэба будзе выдаліць. --Artsiom91 (размовы) 14:20, 27 ліпеня 2015 (MSK)
- У асноўны і населеныя пункты, які былі ў яго складзе на момант скасавання. У аднаго футбаліста таксама можа быць процьма шаблонаў клубаў, але назваць іх непатрэбнымі складана. Таксама дзіўнай з'яўляецца сітуацыя, калі, напрыклад, які-небудзь Мінскі сельсавет скасуюць, то паводле вашай прапановы трэба будзе выдаліць яго нав. шаблон і катэгорыю. А калі іх не выдаляць, то не зразумела, чаму нельга ствараць новыя катэгорыі і шаблоны для іншых скасаваных сельсаветаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:05, 24 ліпеня 2015 (MSK)
- І ў якіх артыкулах гэтыя шаблоны тады павінны стаяць? Ва ўсіх, на якія ён спасылаецца? — тады ў адной вёскі можа быць процьма непатрэбных шаблонаў сельсаветаў, у якія яна ўваходзіла раней. Калі ж толькі ў асноўным артыкуле, то навошта такі шаблон патрэбны, яго змест павінен быць у артыкуле. І чаму толькі на момант скасавання? Вы ж не будзеце, напрыклад, у шаблоне ВКЛ адлюстроўваць ваяводствы толькі на 1795 год. --Artsiom91 (размовы) 13:58, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Са згортваннем у нас праблемы, а ў be-x-old яно зроблена нейкім эзатэрычным чынам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:17, 23 ліпеня 2015 (MSK)
- Тады трэба падумаць, што зрабіць, бо сітуацыя, калі адлюстроўваецца процьма неактуальнай і непатрэбнай інфармацыі, асабіста мне не падабаецца.--Artsiom91 (размовы) 13:58, 23 ліпеня 2015 (MSK)
Для шаблона "НП-Беларусь" увёў параметр "скасаваны". Пры яго наяўнасці прастаўляецца катэгорыя для скасаваных пунктаў, а катэгорыі адміністрацыйных адзінак — не. Пры неабходнасці, можна будзе змяніць наладу толькі шаблону, не чапаючы населеныя пункты (напрыклад, дадаць катэгорыю "Былы населеныя пункты Сідараўскага раёна"). Думаю, калі-небудзь здолею скласці спіс скасаваных паселішчаў, каб ім праставіць гэты параметр.--Artsiom91 (размовы) 17:46, 1 жніўня 2015 (MSK)
Отарскі/Аторскі сельсавет
[правіць зыходнік]Са снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет носіць назву па вёсцы (аграгарадку) О́тар (гл. Лемцюгову), у якую быў перанесены цэнтр сельсавета. Лагічна было б яго назваць па-беларуску Отарскі, так? Ва ўсіх залітых артыкулах ён мае назву Аторскі. Выпраўляем?--D.L.M.I. Bel (размовы) 22:24, 21 жніўня 2015 (MSK)
- У http://maps.by/searchate назва Аторскі, адтуль яна і бралася. Пераход націску з'яўляецца ў такіх выпадках звычайнай справай. Калі ёсць крыніцы на Отарскі, то можна будзе перанесці. Звычайна, ва ўказах аб стварэнні/перайменаванні сельсаветаў даюцца назвы на абедзвюх мовах, варта паглядзець там.--Artsiom91 (размовы) 20:54, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Дзякуй за адказ! Так, Аторскі. Отарскі я нідзе не знайшоў)) Добра, што астуджваеце маю голаву карыснымі заўвагамі.--D.L.M.I. Bel (размовы) 22:26, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Хаця, ведаеце, прастора інтэрнэта выдае вось гэтыя файлы [1] (зноў жа на maps.by) і [2]. Так што я схіляюся да варыянта Отарскі. І трэба сказаць, што гэта не першая нестыкоўка ў назвах населенных пунктаў па каталогу Госкартгеацэнтра. І звярніце ўвагу на тое, што кожны год нешта перайменоўваюць, так што ў нас трохі састарэлая дадзеныя месцамі:)--D.L.M.I. Bel (размовы) 22:45, 23 жніўня 2015 (MSK)
- У такім выпадку прапаную пакінуць Аторскі, а калі будзе артыкул, можна будзе ў ім даць абедзве назвы і зрабіць перасылку. Усе змяненні адміністрацыйнага падзелу я пастараўся змясціць на гэтай старонцы, але штосьці мог не заўважыць (асабліва Мінскую і Гомельскую вобласці — менавіта Аторскі сельсавет заўважыў ужо пасля заліўкі шаблонаў) — дадавайце туды смела, выправім. Шаблоны рабіліся ўжо па абноўленым падзеле, а вось у артыкулах састарэлыя звесткі — але гэта можна будзе збольшага выправіць аўтаматычна.--Artsiom91 (размовы) 22:58, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Так, і на жаль ва ўказе аб перайменаванні Чачэрскага сельсавета няма беларускамоўнага варыянту.--Artsiom91 (размовы) 23:00, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Я больш меў на ўвазе змены назваў населеных пунктаў. У першым файле (спасылцы) пазмяняйце гады і паглядзіце. Вы зрабілі тытанічную працу, сабраўшы звесткі пра ўсе перадзелы сельсаветаў. Вялікі Вам дзякуй за гэта!--D.L.M.I. Bel (размовы) 23:04, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Калі змены збольшага ў даданні "ё" замест "е", то на беларускі варыянт яны нярэдка не ўплываюць, толькі тое, што ў дужках падаецца па-руску, варта выправіць. Я таксама пачаў збіраць звесткі пра перайменаванні пунктаў тут (там у асноўным сітуацыі, калі з-за змянення сельсаветаў у адным апынуліся аднайменныя пункты), але ў Вас куды больш грунтоўныя звесткі. --Artsiom91 (размовы) 00:08, 24 жніўня 2015 (MSK)
- Справаводства на рускай мове не вырашае праблем арфаэпічнага характару.--D.L.M.I. Bel (размовы) 23:05, 23 жніўня 2015 (MSK)
- А вось прыклад недарэчнай памылкі ў афіцыйным дакуменце Решение Петриковского райсовета депутатов. І што цяпер пісаць Бярёзаўка? Гляньце рускую вікіпедыю Берёзовка (Петриковский район). Усё па літары закону.--D.L.M.I. Bel (размовы) 23:41, 23 жніўня 2015 (MSK)
- Оу, ну гэта нешта. Вядома, нам так пісаць не трэба. У нас і на шыльдах нярэдка "щ" можна пабачыць, але гэта не прычына ствараць непісьменныя варыянты ў Вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 00:08, 24 жніўня 2015 (MSK)
- Я больш меў на ўвазе змены назваў населеных пунктаў. У першым файле (спасылцы) пазмяняйце гады і паглядзіце. Вы зрабілі тытанічную працу, сабраўшы звесткі пра ўсе перадзелы сельсаветаў. Вялікі Вам дзякуй за гэта!--D.L.M.I. Bel (размовы) 23:04, 23 жніўня 2015 (MSK)
План па працягу заліўкі
[правіць зыходнік]Прапаную наступны план па працягу заліўкі. Штосьці падобнае выкарыстоўваў пры заліўцы шаблонаў — можа прайшло і не вельмі хутка, але зараз, здаецца, з імі ўсё як трэба.--Artsiom91 (размовы) 19:46, 15 верасня 2015 (MSK)
- Перанесці (хутчэй за ўсё, рукамі) існуючыя артыкулы (Брэсцкая, Мінская вобласці і частка Гродзенскай) пад "правільныя" назвы (згодна з шаблонамі).
- Ботам у паўааўтаматычнам рэжыме дадаць гэтым артыкулам картку, афіцыйныя назвы, шаблоны (ці ўдакладніць, калі тыя ўжо ёсць). Магчыма, тут можна і дадаць звесткі пра змяненне сельсавета, калі ён меў месца.
- Калі ўжо існуючыя артыкулы будуць апрацаваны, заліваем астатнія пад "правільнымі назвамі", пры гэтым натуральным чынам прапускаючы існуючыя артыкулы, якія былі дароблены раней.
- Ужываем ручную дапрацоўку (удакладненне сельсавета і інш.). Але гэты пункт пажадана звесці да мінімуму.
Чачэнская Вікіпедыя
[правіць зыходнік]Звяртаю ўвагу на тое, што ў Чачэнскую Вікіпедыю залітыя населеныя пункты Беларусі (напрыклад), і ўсе яны без інтэрвік. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:39, 3 лютага 2019 (MSK)
- Можа тады для Чачэнскай Вікіпедыі зрабіць асобны слупок у табліцы? Я прастаўляла шаблон Зроблена па праверцы інтэрвік з тарашкевіцы, рускай, украінскай і польскай Вікіпедый.--Hanylka (размовы) 12:42, 10 лютага 2019 (MSK)