Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Біялогія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі 31 356

Шаблон:bt-bellat[правіць зыходнік]

Напісаў (з РуВікі) шаблон:bt-bellat для назваў. --Максім Л. 18:10, 27 Студзень 2010 (UTC)

Гэта карысна. Толькі можа варта зрабіць, каб спасылкі па змаўчанні не ставіліся, як у трэцім аргумэнце (аўтар)? Увогуле, такі шаблон можна выкарыстоўваць і для афармлення чыста лацінскіх назваў, напрыклад у картцы таксону. Забіваем адным шаблонам двух зайцоў :) Dalibor 19:45, 27 Студзень 2010 (UTC)
У РуВіксе ён і выкарыстоўваецца ў картцы таксону. Наконт без спасылкі па змоўчанні, можна так зрабіць часова, бо спасылкі ўсё ж карысныя, калі яны не чырвоныя ды і ў чырвоных ёсць свая карысць. --Максім Л. 07:22, 28 Студзень 2010 (UTC)
Карысныя, але ж не ўсюды. А там, дзе трэба, іх можна прапісаць уручную. Dalibor 07:27, 28 Студзень 2010 (UTC)
Ну то, прынамсі часова, зраблю так. --Максім Л. 08:00, 28 Студзень 2010 (UTC)

Дарэчы, каб выкарыстоўваць гэты шаблон у картцы таксону, трэба ў лацінскай назве прыбраць курсіў па-змаўчанні. Іначай глючыць. Dalibor 13:40, 30 Студзень 2010 (UTC)

Вось, дарэчы, тут спасылкі і аказваюцца лішнімі, бо адсылаюць на той жа самы артыкул. Dalibor 16:51, 30 Студзень 2010 (UTC)

Усёткі зняў спасылкі па змоўчанні ў шаблоне. Так ён больш універсальны. Калі ласка, моцна не біце :) Dalibor 11:16, 31 Студзень 2010 (UTC)

А што, дарэчы, за Шаблон:Eq такі? Пэўна з-за яго адсутнасці аўтар паказваецца не small-caps, а звычайным шрыфтам. Dalibor 11:36, 31 Студзень 2010 (UTC)
Не, гэта не з-за Шаблон:Eq, у кодзе прыпісаны асобны стыль для гэтай часткі надпіса, таму яна не змяняецца нават калі пазначыць яе як курсіў. А ці сапраўды трэба, каб і аўтар быў курсівам? --Максім Л. 21:23, 4 Люты 2010 (UTC)
Не, аўтара курсівам не трэба. Dalibor 21:56, 4 Люты 2010 (UTC)

А ці можна зрабіць яшчэ шаблон bt-latbel аналагічны гэтаму, але каб выдаваў назвы ў форме «Лацінская назва Аўтар — Беларуская назва»? Dalibor 19:44, 4 Люты 2010 (UTC)

Можна ў гэты дадаць яшчэ 1 параметр. Беларуская назва будзе супадаць з назвай артыкула? --Максім Л. 20:08, 4 Люты 2010 (UTC)
Не, гэта ў асноўным для спісаў падтаксонаў. Іх варта пісаць менавіта ў такой форме і сартаваць па навуковай назве, бо ў многіх родаў, відаў, падвідаў і інш. можа ўвогуле ня быць беларускай назвы. Dalibor 20:26, 4 Люты 2010 (UTC)
Done. Ставіце 4-ы кіёк "|" і пішаце па-беларуску і яно паказваецца праз працяжнік. --Максім Л. 21:19, 4 Люты 2010 (UTC)
Дзякую! Dalibor 21:39, 4 Люты 2010 (UTC)
Толькі курсіў з чацвёртага параметра я зняў — ён там лішні. І ці можна зрабіць, каб перад працяжнікам таксама ставіўся прабел? Зараз для гэтага трэба яго ставіць у канцы папярэдняга параметра. Dalibor 21:56, 4 Люты 2010 (UTC)
Працуе! Дзякую! Dalibor 22:12, 4 Люты 2010 (UTC)

Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія[правіць зыходнік]

Зрабіў шаблон {{Пачатак артыкулу:Біялогія}}, якім можна пазначаць незавершаныя артыкулы па біялогіі. Змяшчае артыкулы у асобную катэгорыю Катэгорыя:Пачаткі артыкулаў:Біялогія, каб іх было прасцей знайсці. Dalibor 22:38, 27 Студзень 2010 (UTC)

Можа, варта ўставіць у яго іншую выяву?.. Dalibor 22:46, 27 Студзень 2010 (UTC)
У нас падобныя шаблоны не прынятыя, сам "пачатак артыкулу" на птушыных правах, праўда і забароны няма. Таму выяву стаўце якую хочаце, як Вы ініцыятар. --Максім Л. 07:30, 28 Студзень 2010 (UTC) З.Ы. Праўда, па-мойму, надпісу цёмным "па біялогіі" (або "пачатак біялагічнага", як варыянт) будзе досыць, без залішняй стракатасці ў шаблонах. Дарэчы ў ніжнюю частку можна даць болей інфармацыйнай нагрузкі, для чаго яна і планавалася. --Максім Л. 07:47, 28 Студзень 2010 (UTC)

Спадарства, калі ласка, па магчымасці ў артыкулах па біялогіі карыстайцеся гэтым шаблонам, каб іх потым прасцей было шукаць. Dalibor 20:57, 5 Люты 2010 (UTC)

Шаблон:Вымер[правіць зыходнік]

Зрабіў па аналогіі з РуВікі шаблон {{вымер}} для пазначэння вымерлых арганізмаў у картцы таксону. Dalibor 13:45, 30 Студзень 2010 (UTC)

Прыклад выкарыстання тут. Dalibor 13:48, 30 Студзень 2010 (UTC)

Як чытаць таксанамічную інфармацыю[правіць зыходнік]

Зрабіў старонку Як чытаць таксанамічную інфармацыю. Чакаю на заўвагі ды прапановы. Dalibor 15:59, 31 Студзень 2010 (UTC)

Мяркую, што ружовы колер больш падыходзіць да шаблону з порнаактрысамі чым да жывёл. Мо паставім колер больш па-жошчэ:D ? Напрыклад мне падабаецца колер у англійскай Вікі--**Гарадзенскі** 17:50, 1 Люты 2010 (UTC)

Давайце паспрабуем (часова замяніў колер). Dalibor 18:53, 1 Люты 2010 (UTC)

Ці, можа, вось такі? Dalibor 19:47, 1 Люты 2010 (UTC)
Не, мінулы лепей. Dalibor 19:59, 1 Люты 2010 (UTC)
Не зусім у курсе, можа гэта ёсць даўно і агульна прынятыя колеры, а мы тут з творчасцю? Прынамсі, наколькі вока ахапіла, у Віксах яны аднолькавыя ўсюды. --Максім Л. 20:34, 1 Люты 2010 (UTC)
Цяжка сказаць. Напрыклад, на англійскай ды польскай Вікі — аднолькавыя, на рускай — іншыя, а на нямецкай — увогуле адзін колер, што для раслін, што для жывёл. Dalibor 21:36, 1 Люты 2010 (UTC)
Таксама прагледзеў па вікіпедыях, там ружовага больш за хакі, але, як па мне, то апошні больш падыходзіць. Можна прагаласаваць, а можна пакінуць хакі :)) --**Гарадзенскі** 21:47, 1 Люты 2010 (UTC)
Думаю, пакуль можна пакінуць. Істотных пярэчанняў, здаецца, няма, а галасаваць утрох... Dalibor 22:00, 1 Люты 2010 (UTC)
Ну калі ўжо ў нямецкай, то мусіць так і трэба. Наконт галасілаўкі, то ў вас тут здаецца кансенсус, а для мне галоўнае тэкст з крыніцамі :) --Максім Л. 07:22, 2 Люты 2010 (UTC)

У картцы не хапае яшчэ катэгорыі інфраклас. Dalibor 19:40, 4 Люты 2010 (UTC)

Done. --Максім Л. 20:20, 4 Люты 2010 (UTC)
Дзякую! Dalibor 20:32, 4 Люты 2010 (UTC)

А ці магчыма зрабіць, каб запаўненне параметру «Царства» аўтаматычна змяшчала артыкул у адпаведную катэгорыю кшталту «Расліны па алфавіце» «Расліны, алфавітны спіс», «Жывёлы па алфавіце» «Жывёлы, алфавітны спіс» і інш.? Dalibor 21:48, 21 Люты 2010 (UTC)

Можна, прыкручу гэта да шаблону, дзе задаюцца колеры. Думаю, "Жывёлы паводле алфавіту" і "Расліны паводле алфавіту", прынамсі, да поўнага пераліку нам далёка :) --Максім Л. 19:19, 22 Люты 2010 (UTC)
Згодны. А то я ніяк назвы гэтых катэгорый не мог сфармуляваць, вымерлых два разы адкатваў, то зраблю аналгічна, «паводле алфавіту». Dalibor 20:29, 22 Люты 2010 (UTC)
Зрабіў. --Максім Л. 12:42, 24 Люты 2010 (UTC)
Дзякую! Dalibor 17:28, 24 Люты 2010 (UTC)

Дарэчы, магчыма варта прыбраць катэгорыі «Артыкулы без ITIS/NCBI»? Пазначэнне гэтых кодаў неабавязковае, для шматлікіх арганізмаў іх увогуле не атрымліваецца знайсці, і гэтыя катэгорыі толькі прыцягваюць да сябе ўвагу. Ці зрабіць іх схаванымі? Dalibor 17:28, 24 Люты 2010 (UTC)

Пакуль проста адключыў, бо як зрабіць схаванымі не разабраўся. --Максім Л. 19:46, 24 Люты 2010 (UTC)

Можа варта зрабіць спецыяльны шаблон для пазначэння артыкулаў без карткі таксону, каб змяшчаў іх у асобную катэгорыю. Тады іх будзе прасцей знайсці і дарабіць. Я б зрабіў такі, калі ніхто не супраць. Dalibor 12:23, 27 Люты 2010 (UTC)

Праўце смела :) --Максім Л. 13:00, 27 Люты 2010 (UTC)

Ці магчыма выправіць наступныя дзве праблемы:

  1. Немагчыма вылучыць тлустым шрыфтам назву царства ў картцы (у артыкулах пра адпаведныя царствы)
  2. У картках надцарстваў узнікае праблема з-за адсутнасці назвы царства (напрыклад Эўкарыёты) Dalibor 20:26, 19 Сакавік 2010 (UTC)

Біялагічныя асобы[правіць зыходнік]

З.Ы. Я б, у якасці ўдзелу ў праекце, напісаў артыкулы пра "біялагічных" асоб, толькі каб ведаць пра якіх. --Максім Л. 19:56, 24 Люты 2010 (UTC)
То што, зрабіць нешта накшталт спісу істотных артыкулаў па біёлагах? Dalibor 21:32, 24 Люты 2010 (UTC)
Не абавязкова, можна проста тут дзясятак другі значнейшых для біялогіі асоб напісаць, апроч Лінея, Дарвіна ды Тахтаджана, бо я зусім няведаю біёлагаў :) Праўда, пералік не зашкодзіў бы, толькі ж гэта возьме часу. --Максім Л. 08:05, 25 Люты 2010 (UTC)
Пастараюся ў бліжэйшыя дні зрабіць караценькі (пакуль) спіс самых значных біёлагаў. Dalibor 18:42, 25 Люты 2010 (UTC)
Дарэчы, мне здаецца, ў катэгорыі «Постаці біялогіі» не варта выдзяляць падкатэгорыі па краінах, хіба што, толькі беларускіх біёлагаў асобна. Dalibor 18:42, 25 Люты 2010 (UTC)

Пачатак спісу тут. Буду працягваць ды парадкаваць. Dalibor 20:17, 26 Люты 2010 (UTC)

Дзякуй. --Максім Л. 20:56, 26 Люты 2010 (UTC)

Наконт лацінскай мовы[правіць зыходнік]

Спадарства, наконт пазначэнняў «лац.» перада навуковай назвай таксонаў. Справа ў тым, што мова пазначаецца ў тым выпадку, калі прыводзіцца або іншамоўнае напісанне слова, або яго этымалогія. У дадзеным выпадку гэта не лацінская назва, а навуковая, лацінская толькі па форме! Таму ніякіх пазнак тут не трэба, проста назва курсівам. У любой папяровай энцыклапедыі, біялагічным слоўніку, вызначальніку так і ёсць. Што датычыцца Вікі, дык нідзе, акрамя рускай, літоўскай ды латышскай, ніякіх пазнак няма. Dalibor 11:19, 2 Люты 2010 (UTC)

Дарэчы, можа варта ў картцы таксону замяніць подпіс «лацінская назва» на подпіс «навуковая назва». Так было б дакладней. Dalibor 20:57, 2 Люты 2010 (UTC)

Увогуле, варта было б прыняць нейкія правілы ці рэкамендацыі менавіта па біялагічных артыкулах. Dalibor 19:11, 2 Люты 2010 (UTC)
Дык прапаноўвайце, лепей вас тут напэўна ніхто не разбіраецца ў біялогіі.--**Гарадзенскі** 19:50, 2 Люты 2010 (UTC)
Ну то накідаю чарнавыя варыянты, ды выкладу на абмеркаванне. Dalibor 20:07, 2 Люты 2010 (UTC)
Але ж пішыце, у каго якія ідэі... Dalibor 20:12, 2 Люты 2010 (UTC)

У першую чаргу варта абмеркаваць наступныя моманты:

  • Катэгарызацыя раздзелу Біялогія
  • Афармленне біялагічных артыкулаў, іх іменаванне
  • Выкарыстоўваемая сістэматыка і тэрміналогія

Dalibor 21:56, 2 Люты 2010 (UTC)

Ствараю асобную старонку для абмеркавання біялагічных правілаў. Далучайцеся. Dalibor 19:52, 4 Люты 2010 (UTC)

Земнаводныя і паўзуны[правіць зыходнік]

Катэгорыю «Земнаводныя і паўзуны» варта выдаліць, раскідаўшы артыкулы па асобных катэгорыях «Земнаводныя» і «Паўзуны», бо гэта ўсёткі розныя класы. Калі ніхто не супраць, я гэтую справу зраблю. Dalibor 22:38, 22 Люты 2010 (UTC)

Шаблон:Няма таксанаміі[правіць зыходнік]

Зрабіў шаблон Няма таксанаміі. Калі ласка, калі ствараеце новы артыкул пра нейкі арганізм ці сістэматычную групу, або правіце артыкул, у якім няма карткі таксону, і не можаце яе уставіць, то пастаўце гэты шаблон. Ён змяшчае пазначаныя ім артыкулы ў катэгорыю «Біялагічныя артыкулы без карткі таксону», дзе іх можна лёгка знайсці пры патрэбе ўставіць картку. Шаблон выклікаецца {{няма таксанаміі}}.Dalibor 13:26, 27 Люты 2010 (UTC)

Старонка праекту[правіць зыходнік]

Калі ніхто не супраць, я змяню старонку праекту. Усе гэтыя блокі, у адрозненне ад парталу, там толькі перашкаджаюць. Dalibor 15:55, 6 Сакавік 2010 (UTC)

Ну, пакуль вось так. Мяркую, тут чым прасцей, тым лепей. Дадавайце ды змяняйце, што лічыце патрэбным. Dalibor 18:52, 6 Сакавік 2010 (UTC)
Спіс крыніц яшчэ дапоўню. Dalibor 18:52, 6 Сакавік 2010 (UTC)

Ці можа хто зрабіць шаблон для выявы (пакуль што можна тыдня) на старонцы парталу? Dalibor 15:57, 6 Сакавік 2010 (UTC)

Паспрабую зрабіць. --Максім Л. 17:00, 6 Сакавік 2010 (UTC)
Зрабіў, прапісваецца тут Шаблон:Партал:Біялогія:Выява дня 2010, калі на тыдзень будзе адна выява, то прапісаць яе трэба ва ўсе 7 дзён гэтага тыдня. --Максім Л. 20:16, 6 Сакавік 2010 (UTC)

ананімныя пачаткі[правіць зыходнік]

Штосьці ананімныя аднасказавыя пачаткі наганяюць на мяне смутак, здаецца і выдаляць няма за што, але, па-мойму, у падобным выглядзе ад артыкулаў болей шкоды, чым карысці. --Максім Л. 10:29, 23 Сакавік 2010 (UTC)

У чым шкода, сп. Максім?

--93.84.37.80 10:59, 23 Сакавік 2010 (UTC)

Шкоды ад саміх артыкулаў, здаецца, няма, калі пазначыць як накід. Адно, крыху насцярожвае ідэнтычнасць іх з пачаткамі адпаведных артыкулаў РуВікі, нават з такімі ж памылкамі. Гэта пераклады, ці што? Dalibor 13:46, 23 Сакавік 2010 (UTC)
Пане ананіме, шкода ў тым, што шукаючы інфармацыю пра ласёў чалавек трапляе на артыкул Лось і, вядома, ніякай інфармацыі не атрымлівае. У выніку ўзнікае думка: "Шо за хэ гэтая Вікіпедыя", -- а нам гэта трэба? А артыкулы вікіпедыйныя, дарэчы, індэксуюцца амаль адразу і некаторымі пашукавікамі (напр. Гуглам) выдаюцца ў першым радку, т.б. раз расчараваўшыся людзі вельмі проста будуць ігнараваць Вікіпедыю. Таксама, дарэчы, з артыкуламі дзе няма літаратуры -- артыкул вялікі, а верыць-няверыць, навуковец гэта напісаў ці адсябечына "неабыякавых маладзёнаў" -- разбірайся сам, чытач. Спадзяюся, данёс сваю думку, нічога прыватнага -- гэта бізнес :) --Максім Л. 08:28, 25 Сакавік 2010 (UTC)

Сп. Максім,

у Беларускай Вікіпедыі шмат ізаляваных, куцых артыкулаў пра футбалістаў, гарады свету, артыкулаў без катэгорый і г.д. Усе гэтыя артыкулы трэба паляпшаць, як і артыкул пра лася. Проста трэба распрацоўваць, дадаваць спасылкі і г.д. Шкоды ў ананімный пачатках па біялогіі няма.

--93.84.37.80 11:41, 25 Сакавік 2010 (UTC)

Пане, не прашу ж сабе месца праўды, напісаў "па-мойму" -- тут воля кожнага, што і як пісаць, на гэта няма правілаў. Так, куцых у шмат :( і інш. недахопаў багата :( --Максім Л. 15:03, 25 Сакавік 2010 (UTC)

Добры дзень, спадарства. Запрашаю вас папрацаваць на карысць абодвух праектаў. У нарыхтоўку чарговага тыдня - пра Мінскую вобласць - дадала з два дзесяткі чырвоных спасылак пра беларускія віды флоры і фауны. Калі ёсць ахвота, удзельнічайце. ---Хамелка / разм. 14:33, 6 Ліпень 2010 (UTC)

Шаблон:З чырвонай кнігі[правіць зыходнік]

Як вы лічыце, можа нам завесці шаблон накшталт рускага ru:Шаблон:EOL каб дадаваць у артыкулы стандартную спасылку на Чырвоную кнігу Беларусі? ---Хамелка / разм. 06:55, 14 Ліпень 2010 (UTC)

Можна паспрабаваць. Канешне, дапаможа гэта менавіта ў плане стандартызацыі выгляду спасылак. Dalibor 07:58, 14 Ліпень 2010 (UTC)
А ўвогуле, прасцей скапіяваць спасылку. З мэтай стандартызацыі можна дамовіцца, у якой форме яе запісваць. Процьма ж усялякіх шаблонаў — гэта не надта добра, іх і так ужо развялося... Dalibor 08:27, 14 Ліпень 2010 (UTC)

Патрабуюцца лацінскія ці рускія назвы наступных відаў:

---Хамелка / разм. 15:15, 14 Ліпень 2010 (UTC)

Ёсць. Dalibor 20:34, 14 Ліпень 2010 (UTC)
Шчыры дзякую, вы вельмі дапамаглі ---Хамелка / разм. 21:51, 14 Ліпень 2010 (UTC)
Калі ласка :) Дарэчы, можа варта было б у межах праекту стварыць нешта накшталт слоўнічка. У агульных слоўніках біялагічныя тэрміны і назвы прадстаўленыя слаба, а спецыялізаваныя слоўнікі — рэдкасць, таму нярэдка бываюць памылкі ў артыкулах. Dalibor 08:06, 15 Ліпень 2010 (UTC)
Добрая думка, можа лепей нават зрабіць старонку "Запыты на пераклад", бо калі з відамі/родамі яшчэ куды ні шло, то з вышэйшымі рангамі зусім цяжка ---Хамелка / разм. 08:23, 15 Ліпень 2010 (UTC)
Мяркую, можна сумясціць — зрабіць старонку «Запыты на пераклад» і біялагічны слоўнічак, у які, акрамя іншага, пераносіць назвы і тэрміны з запытаў (каб лягчэй было шукаць патрэбныя). Гэта можа дапамагчы яшчэ і зменшыць разнабой у тэрміналогіі. Dalibor 09:37, 15 Ліпень 2010 (UTC)
Добрая прыдумка, здаецца :) ---Хамелка / разм. 10:42, 15 Ліпень 2010 (UTC)
І новае пытанне :):

---Хамелка / разм. 11:04, 15 Ліпень 2010 (UTC)

Стварыў старонку для запытаў, толькі не ведаю, што б там у пачатку напісаць... Dalibor 12:00, 15 Ліпень 2010 (UTC)

Памылкі «Белазара»[правіць зыходнік]

Панове, калі перакладаеце біялагічныя тэксты пры дапамозе «Белазара», калі ласка, звяртайце ўвагу на некаторыя тыповыя яго памылкі. У прыватнасці:

  • руск.: Вид у сэнсе таксону — гэта від, а не выгляд
  • руск.: Плод (расліны) — гэта плод, а не плён
  • руск.: Ткань (злучальная, храстковая, тлушчавая і інш.) — гэта тканка, а не тканіна
Дык "Станожкі" ці "Макрыцы"? Ці проста перасылка з "Макрыцы"? --93.84.36.47 19:55, 15 жніўня 2010 (UTC)
Слоўнік падае і тое, і тое, так што артыкул можаце назваць, як вам болей падабаецца, а з другой назвы зробім перасылку. Dalibor 21:08, 15 жніўня 2010 (UTC)

Вось накідала. Усе спасылкі чырвоныя :(---Хамелка / разм. 21:50, 26 жніўня 2010 (UTC)