Размовы пра шаблон:Ізаляваны артыкул

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Здаецца, тут памылкі няма? --Максім Л. 07:40, 27 Ліпень 2010 (UTC)

Спадар Artsiom91, гэта вы так зрабілі, што яго цяпер не бачна на старонках, ці гэта ў мяне нейкі глюк? Калі сапраўды, то навошта? З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:39, 9 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
Так, плашку прыбраў па прыкладзе рувікі. Шаблон дадае катэгорыі і падказку "Звязаць?" уверсе справа, гэтага дастаткова. Плашка была дзіўнаватая і нярэдка псавала выгляд артыкула. Artsiom91 (размовы) 15:05, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
Падказка вельмі маленькая была, я павялічыў яе. Можаце, калі ласка, дапамагчы наконт назваў: у нас назвы артыкулаў Вярхоўная Рада Украіны і Будынак Вярхоўнай Рады Украіны, але ўсе існуючыя катэгорыі з дэпутатамі "рады Украіны". Як трэба? І яшчэ пытанне наконт старонкі "Слуга народу": калі я перанясу старонку ў "Слуга народа" (паводле скарнік.бай), гэта будзе дапушчальна? Дзякуй за адказ. З павагай, ZlyiLev (размовы) 15:38, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
"Слуга народа", думаю, можна пераносіць. З Вярхоўнай Радай (радай) сітуацыя няпростая. Згодна з правіламі беларускай мовы, трэба пісаць з вялікай, калі ідзе афіцыйная назва органа, але з маленькай у гутарковым, скарочаным і іншым малаафіцыйных ужываннях. То бок Вярхоўная Рада Украіны (поўна назва органа), але Вярхоўная рада. У рувікі напрыклад артыкул "Верховная рада", але ў першым жа радку "Верховная Рада Украины". У бевікі, у адрозненне ад рувікі, звычайна склалася практыка даваць артыкулам найменні паводле афіцыйных назваў, то бок вялікімі літарамі. Аднак, улічваючы рознае ўжыванне на розных старонках, прапаную вынесці пытанне на Вікіпедыя:Да перайменавання, тады я змагу ботам масава выправіць згодна з рашэннем. Artsiom91 (размовы) 16:03, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
Так, зразумела. Вынясу да перайменавання. Пытанне наконт імя "Нікалоз": наколькі, мне вядома, гэта грузінскае імя з націскам на НікалОз, чаму вы выправілі ў артыкуле Міхаіл Саакашвілі? Ці я памыляюся? І дарэчы, ў рувікі шаблон "Ізаляваны артыкул" бачны, але толькі ў артыкулах-сіротах. У нас цяпер гэтак жа? З павагай, ZlyiLev (размовы) 17:41, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
"Нікалоз" можаце выпраўляць смела, не маю нейкіх крыніц на націск. Прашу ў далейшым задаваць пытанні на старонцы размоў удзельніка, а не іншый выпадковай старонцы. У рувікі шаблон "Ізаляваны артыкул" нідзе не бачны, дакументацыя там састарэла.--Artsiom91 (размовы) 19:43, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]
Дзякуй за адказ. Сапраўды, не ўбачыў з шаблонам. Тут задаваў пытанні, паколькі дадзеныя пытанні не тычыліся непасрэдна вас (акрамя Нікалоза), а былі хутчэй даведкавымі. З павагай, ZlyiLev (размовы) 21:54, 10 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]