Райтарыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэйтар

Райтарыя, рэйтары (ням.: Reiter — «вершнік», скарачэнне ад ням.: Schwarze Reiter — «чорныя вершнікі») — від наёмнай кавалерыі ў войсках еўрапейскіх краін у 16-18 стст. Назва «чорныя коннікі» першапачаткова выкарыстоўвалася ў адносінах да конных наймітаў з Паўднёвай Германіі, якія з'явіліся ў гады Шмалькальдэнскай вайны паміж германскімі каталікамі і пратэстантамі .

Прыйшлі на змену цяжкай рыцарскай конніцы. Мелі на ўзбраенні агнястрэльную зброю (стрэльбу або карабін, пісталеты), палашы, а часам і дзіду; насілі шлемы і нагрудныя латы. Рэйтары разам з кірасірамі і драгунамі выкарыстоўваліся для нанясення вырашальных удараў суперніку. Вялі атаку шчыльнымі баявымі парадкамі. Арганізацыю і тактыку вядзення бою распрацаваў Морыс Аранскі ў нідэрландскай арміі. Рэйтары складаліся пераважна з немцаў і служылі ў пастаянных наёмных войсках Польшчы, Швецыі, нямецкіх дзяржаў.