Анча (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Анча)
Анча
Характарыстыка
Даўжыня
  • 67 км
Басейн 277 км²
Вадацёк
Вусце Šešuvis[d]
Размяшчэнне
Водная сістэма Šešuvis[d] → Рака Юра → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анча (літ.: Ančia) — рака ў Літве, працякае па тэрыторыі Кільмезскага раёна Шаўляйскага павета, а таксама Шылальскага і Таўрагскага раёнаў Таўрагскага павета на захадзе краіны.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва ракі звязана з глыбокім месцам (літ. uots), але, магчыма, проста паходзіць ад назвы птушкі качкі (літ. antis)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Анча — гістарычная рака, яна неаднаразова згадваецца ў справаздачах аб Тэўтонскіх ваенных шляхах у Літву, складзеных у 1384–1402 гадах[3].

Рака была натуральнай перашкодай абароны літоўцаў ад нападаў крыжакоў.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі — 67 км, плошча басейна 277 км².

Выцякае з балоцістай мясцовасці недалёка ад вёскі Клібаляй, 6 км на захад ад горада Кражэй. Упадае ў раку Шашувіс 46 км ад яе вусця, каля вёскі Сантакэй[4].

Сярэдняя глыбіня 0,5-1 м, сярэдні ўхіл 193 см/км. У вярхоўях даліна не выяўленая, ад вёскі Антынінкэй — вузкая і глыбокая (да 25 м). Хуткасць плыні 0,6-0,7 м/с.

Вялікае ваганне ўзроўню і расходу вады. Вада падымаецца да 2 м. Расход вады ў Пужайскім водавымяральным пасту (3 км на паўднёвы захад ад горада Скаўдзвіле): максімальны 98,6 м³/с, сярэдні 2,82 м³/с, мінімальны 0,018 м³/с[5].

Прытокі:[правіць | правіць зыходнік]

  • левыя: Шалтупіс, Плушча, Сувіркштэ, Інксцілас;
  • правыя: Рынгіс, Дубе, Рынге, Скляусціс, Клутупіс, Пяла, Нараса, Укіс[6].

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Aleksandras Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: "Mokslas,", 1981. — 408 с.
  3. Ančia (Šešuvis)(літ.) // Vikipedija. — 2017-04-07.
  4. Тамара Григорьевна Новикова Атлас мира. — Москва: Роскартография, 1999. — ISBN 978-5-85120-055-7.
  5. Ančia upė. Jūros baseinas Šešuvies intakas. Maršrutas upe. www.upese.lt. Праверана 8 красавіка 2024.
  6. AAA - Upių, ežerų ir tvenkinių kadastras. vanduo.old.gamta.lt. Праверана 8 красавіка 2024.