Клайд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Клайд)
Перайсці да: рух, знайсці
Клайд
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Характарыстыка
Даўжыня 176 км
Плошча басейна 4100 км²
Расход вады 70 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 55°24′23″ пн. ш. 3°39′08″ з. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 55°57′30″ пн. ш. 4°42′30″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Рэгіён Шатландыя
Клайд (Вялікабрытанія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Клайд на Вікісховішчы

Клайд (англ.: Clyde, шатл. гэл.: Cluaidh) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі. Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор'ях, а затым па пагорыстай раўніне, утвараючы вышэй горада Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная. На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай Імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]