Ірландскае мора
|
Ірландскае мора
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Мора |
| Частка | Атлантычны акіян |
| Краіны басейна | |
| 53°30′ пн. ш. 5°00′ з. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 46,007 км² |
| Глыбіня | 262 м |
| Гідралогія | |
| Упадаюць | |
Ірландскае мора — частка Атлантычнага акіяна, паміж 51° 40' — 54° 30' з. ш. і 3° — 6° з. д.; мяжуе на поўначы з Шатландыяй, на захадзе — з Ірландыяй, на поўдні — з Уэльсам і на ўсходзе — з Англіяй. На паўднёвым захадзе пераходзіць у праліў Святога Георга, на поўначы — у Паўночны праліў і праз іх злучаецца з акіянам. Астравы: Мэн, Англсі, Холі-Айленд і інш.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]На працягу года над Ірландскім морам пераважаюць заходнія вятры, што выклікаюць у зімовы час частыя штормы. Тэмпература паветра зімой каля 5 °C, летам паветра праграваецца да 15 °C. Тэмпература вады: ад 5-9 ° С (люты) да 13-16 ° С (жнівень). На працягу года над Ірландскім морам пераважаюць заходнія вятры, у зімовы час што выклікаюць частыя штормы. Тэмпература паветра зімой каля 5 °C, летам паветра выграваецца да 15 °C. Тэмпература вады: ад 5-9 ° С (люты) да 13-16 ° С (жнівень), ад глыбіні залежыць мала. Салёнасць змяняецца ад 32 да 34,8 ‰. Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыклонавы кругазварот, дасягаючы хуткасці больш за 4 вузлоў у праліве святога Георга каля ўзбярэжжа Ірландыі. Самыя слабыя цячэнні знаходзяцца ў заходне-цэнтральнай частцы мора. Прылівы паўсутачныя, вышыня ад 1,2 да 6,1 м. Максімальная вышыня назіраецца на паўночным захадзе узбярэжжа Англіі. Прыліўныя плыні ўваходзяць у Ірландскае мора з поўначы і поўдня, сустракаючыся на шыраце 54 ° N, крыху на поўдзень ад вострава Мэн.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ірландскае мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).