Паранай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Паранай)
Jump to navigation Jump to search
Паранай
руск.: Поронай
Характарыстыка
Даўжыня 350 км
Плошча басейна 7990 км²
Басейн Ахоцкае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады 78,9[1] м³/с (за 101 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Усходне-Сахалінскія горы
 · Каардынаты 50°22′18,48″ пн. ш. 143°11′06″ у. д.HGЯO
Вусце заліў Цярпення
 · Месцазнаходжанне Паранайск
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 49°13′33,60″ пн. ш. 143°07′22,80″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Сахалінская вобласць
Паранай (Сахалінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Парана́й (руск.: Поронай[2]) — самая доўгая[1] рака вострава Сахалін (Расія).

Даўжыня ракі — 350 км, плошча вадазбору — 7990 км². Сярэдні расход вады за 101 км ад вусця 78,9[1] м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,49[1] км³/год. Бярэ свой пачатак на Набільскага хрыбта ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў заліў Цярпення Ахоцкага мора. За 10 км ад мора рака падзяляецца на 2 рукавы, якія ўпадаюць туды асобна за 5 км адзін ад аднаго, рукавы такім чынам утвараюць забалочаны рачны востраў.

Сярод прытокаў: Леанідаўка, Арлоўка, Каменка, Ельная, Жытніца, Вальза, Таёжная, Туманная, Матросаўка, Уладзіміраўка і інш.

Каля заходняга вусця ракі размешчана вялікая частка горада Паранайск.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Поронай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 341. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 341. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 183. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]