Пярну (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Пярну)
Пярну | |
---|---|
эст.: Pärnu jõgi | |
![]() |
|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 144 км |
Плошча басейна | 6910 км² |
Басейн | Балтыйскае мора |
Расход вады | 48,2 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 59°01′35″ пн. ш. 25°41′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рыжскі заліў |
· Месцазнаходжанне | горад Пярну |
· Вышыня | 0 м |
· Каардынаты | 58°22′38″ пн. ш. 24°28′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
![]() |
Пя́рну (эст.: Pärnu jõgi) — рака ў Эстоніі.
Даўжыня ракі 144 км, плошча вадазбору 6910 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 48,2 м³/с. Упадае ў Пярнускі заліў Рыжскага заліва Балтыйскага мора. На рацэ гарады Цюры, Сіндзі, у вусці — Пярну.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
Жыўленне змяшанае, у вярхоўях з перавагай падземнага, у нізоўях — дажджавое. Сярэдні расход вады за 26 км ад вусця 48,2 м³/сек. Замярзае не штогод (звычайна ў сярэдзіне снежня, раскрываецца ў канцы сакавіка). У прывусцевай частцы суднаходная. На Пярну маецца 11 плацін і малых ГЭС.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 348. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)