Сінюха (прыток Паўднёвага Буга)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сінюха
укр. Синюха
Сінюха каля Новаархангельска
Сінюха каля Новаархангельска
Характарыстыка
Даўжыня 111 км
Басейн 16 725 км²
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Тыкіч і Вялікая Высь
 • Каардынаты 48°44′46″ пн. ш. 30°53′30″ у. д.HGЯO
Вусце Паўднёвы Буг
 • Каардынаты 48°02′59″ пн. ш. 30°50′57″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўднёвы Буг → Чорнае мора → Атлантычны акіян

Краіна
Рэгіёны Кіраваградская вобласць, Мікалаеўская вобласць
physical
Сінюха (прыток Паўднёвага Буга)
Сінюха (прыток Паўднёвага Буга)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сінюха (укр.: Синюха), раней Сінія Воды[1] — рака ў Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны, на Прыдняпроўскім узвышшы, левы прыток Паўднёвага Буга.

Даўжыня ракі 111 км. Плошча вадазбору 16 725 км².

У 1362 годзе на гэтай рэчцы прыкладна каля сучаснага горада Першамайск адбылася бітва на Сініх Водах паміж вялікім князем літоўскім Альгердам і войскамі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды. У выніку гэтай бітвы Вялікае Княства Літоўскае атрымала Прычарнаморскія землі ў вусці ракі Серат, басейнах Днястра і Паўднёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі.

Зноскі

  1. Сінія Воды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 568. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]