Прыдняпроўскае ўзвышша
Прыдняпроўскае ўзвышша | |
---|---|
укр. Придніпровська височина | |
Краіна | |
Прыдняпро́ўскае ўзвышша — узвышша на паўднёвым ўсходзе Еўрапейскай раўніны. Займае міжрэчча сярэдняга цячэння Дняпра і Паўднёвага Буга, у межах Жытомірскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Днепрапятроўскай абласцей.
На поўначы ўзвышша невысокім уступам пераходзіць у Палескую нізіну, на захадзе мяжуе з Валынска-Падольскім узвышшам, на поўдні прылягае да Прычарнаморскай нізіны. Усходняя мяжа ўзвышша з Прыдняпроўскай нізінай праходзіць па стромкаму праваму схілу даліны Дняпра.
Прыдняпроўскае ўзвышша ляжыць у межах распаўсюджвання крышталічных парод Украінскага крышталічнага шчыта і распасціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Сярэдняя вышыня на поўначы 220—240 м і 150—180 на поўдні. Найбольшая вышыня 323 м. Паўночная частка ўзвышша ўключана ў лесастэпавую зону, паўднёвая — у стэпавую. Вялікая частка стэпу выкарыстоўваецца пад раллю. У рэгіёне высока развіта сельская гаспадарка. Радовішчы жалезных (Крыўбас) і марганцавых руд (Нікапаль, Марганэць, Шэўчэнкіўскэ, Такмак).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прыдняпроўскае ўзвышша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).