Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
NevrevN RGalickiyPrinimMIN.jpg
Мікалай Неўраў
Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III. 1875
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

«Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III» (руск.: Роман Галицкий принимает послов папы Иннокентия III) — карціна мастака-перадзвіжніка Мікалая Неўрава, напісаная ў 1875 годзе. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1870-х вядомы археолаг, граф Аляксей Увараў прыцягнуў Неўрава да ўдзелу ў конкурсе на карціну для заснаванага ім Маскоўскага Гістарычнага музея, прапанаваўшы сюжэт «з жыцця Галіцкай Русі, калі яна стала падвяргацца інтрыгам заходняга лацінства». Палатно Неўрава «Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III» стала лепшым у гэтым конкурсе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціна мае вельмі цікавую, класічна выбудаваную кампазіцыю з выдатным веданнем аўтарам дэталей, аксесуараў і атрыбутаў XII ст., моцная па жывапіснай пластыцы.

Раман Мсціслававіч Галіцкі быў сынам вялікага кіеўскага і ўладзіміра-валынскага князя Мсціслава Ізяслававіча і польскай князёўны Агнешкі, дачкі Баляслава Крывавустага. Пасля смерці бацькі Раман Мсціслававіч стаў вялікім князем наўгародскім, валынскім, галіцкім і кіеўскім. Пасля царкоўнага расколу 1054 года адзіная хрысціянская Царква падзялілася на праваслаўную, з Канстанцінопальскім патрыярхам, і на каталіцкую — на чале з Папам. Усемагутны Рымскі Папа Інакенцій III, які ў 1199 годзе ініцыяваў чацвёрты крыжовы паход і дабіўся поўнага панавання Рымска-каталіцкай царквы і ў Рыме, і ва ўсёй Італіі, захацеў уз'яднаць Галіцка-Валынскае княства з Каталіцкай царквой пры дапамозе вялікага князя Рамана Мсціслававіча, якому ён абяцаў за гэта каралеўскую карону і палітычную дапамогу. З дадзенай мэтай у княства ў 1204 годзе прыбывае папскі легат з прапановай аб уз'яднанні Цэркваў. Але прапанова была катэгарычна адхілена Раманам Мсціслававічам — менавіта гэты лёсавызначальны адказ Неўраў і адлюстраваў у сваім палатне[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]