Патрыярх Канстанцінопальскі
Яго Боская Усясвятасць Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх (грэч. Η Αυτού Θειοτάτη Παναγιότης, ο Αρχιεπίσκοπος Κωνσταντινουπόλεως, Νέας Ρώμης και Οικουμενικός Πατριάρχης) — тытул прадстаяцеля (патрыярха) Канстанцінопальскай Царквы; лічыцца «першым сярод роўных»[1] (першым па гонары) у супольнасці праваслаўных памесных цэркваў.
З 22 кастрычніка 1991 года тытул належыць Варфаламею I (грэч. Βαρθολομαίος Α'; свецкае імя — грэч. Δημήτριος Αρχοντώνης).
Гісторыя і значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Аформіўся ў Візантыйскай імперыі, калі Канстанцінопаль стаў адыгрываць ролю сталіцы.
Упершыню тытулаванне «Усяленскі» (грэч. Οικουμενικός) з’яўляецца ў Патрыярха Акакія (472—489) неўзабаве пасля Чацвёртага (Халкідонскага) Усяленскага сабору, правіла 9, 17 і 28 якога абвясцілі агульнаімперскую юрысдыкцыю епіскапа Новага Рыма як другога пасля Рымскага. Да канца VI стагоддзя тытулаванне і роля замацоўваюцца канчаткова як у грамадзянскіх актах імперыі, так і ў царкоўных. Папскім прастолам Рыма 28 Правіла прынята не было. Рым прызнаў за Канстанцінопалем другое месца толькі ў сувязі з уніяй на Фларэнційскім саборы 1438—1445.
Пасля заваявання Канстанцінопаля туркамі ў 1453 года і падзення Візантыйскай імперыі, Канстанцінопальскі Патрыярх захаваў свой тытул і сваю пазіцыю лідара хрысціянскай абшчыны, якая працягвала існаваць цяпер ужо ў Асманскай імперыі. Да заснавання інстытута Патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве (1589), Канстанцінопальскі Патрыярх з’яўляўся намінальным главой Рускай Праваслаўнай Царквы. У прыватнасці, выкарыстанне тытула Цара Рускай Дзяржавы (першым царом стаў Іван IV) было зацверджана Канстанцінопальскім Патрыярхам.
Асманская імперыя спыніла сваё існаванне пасля Першай сусветныя войны. Канстанцінопаль, які перастаў быць сталіцай новай Турцыі ў 1923 годзе, з 1930 афіцыйна называецца Стамбулам.
Пачынаючы з 1920-х гадоў у кіруючых колах Канстанцінопальскага Патрыярхата фарміруецца канцэпцыя, паводле якой уся праваслаўная дыяспара павінна падпарадкоўвацца Канстанцінопальскаму патрыярху. Канстанцінопальскі Патрыярх, па думцы фанарыётаў, з гэтага часу мае не проста першынство гонару, але і першынство ўлады[2], і нават можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых Цэркваў. Гэта канцэпцыя, названая яе праціўнікамі ўсходнім папізмам, неаднаразова падвяргалася крытыцы[3].
Патрыярхі-нябожчыкі Новага часу пахаваны ў жаночым манастыры ў гонар іконы «Жываносная крыніца» (Ζωοδόχος Πηγή του Μπαλουκλή) у Ва́луклі (Балыклы) у заходняй частцы Стамбула (Balıklı).
Спрэчкі
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што тытулаванне «Усяленскі» зафіксавана ў шэрагу міжнародна-прававых актаў (у прыватнасці ў Лазанскім дагаворы 1923), урад Турэцкай Рэспублікі не прызнае за Канстанцінопальскім патрыярхам тытула «Усяленскі» і прызнае толькі яго статус як главы праваслаўнай абшчыны Турцыі[4][5][6].
У ліпені 2008 года Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу аднагалосна вынес рашэнне, якім прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата і асудзіў урад Турцыі за незаконнае прысваенне прытулку на востраве Бююкада (адзін з дзевяці Прынцавых астравоў у Мармуровым моры), тым самым задаволіўшы апеляцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата, які ўпершыню звярнуўся з іскам аб абароне сваіх маёмасных правоў у еўрапейскія судовыя інстанцыі[7].
У канцы студзеня 2010 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю № 1704 «Свабода рэлігійных і іншых чалавечых правоў немусульманскай меншасці ў Турцыі і мусульманскай меншасці ў Фракіі (Усходняя Грэцыя)», якая заклікае, апрача ўсяго іншага, улады Турцыі паважаць права Патрыярха ўключаць у свой тытул вызначэнне «Усяленскі», а таксама прызнаць за ім права юрыдычныя асобы[8][9]; дакумент заве інстытут «Усяленскім Праваслаўным Патрыярхатам у Стамбуле» (the Ecumenical Orthodox Patriarchate in Istanbul)[10].
Рэзідэнцыя і кантакты
[правіць | правіць зыходнік]Патрыяршая рэзідэнцыя і кафедральны сабор у імя Святога велікамучаніка Георгія Пераможца знаходзяцца ў Фанары (раён Стамбула).
Паштовы адрас Патрыярхата: Rum Patrikhanesi, 34 220, Fener-Halic, Istanbul, Turkey
web-сайт: http://www.patriarchate.org/
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009, стр. 71.
- ↑ Священник Игорь Якимчук. «В каком порядке нас перечислять, и в каком порядке мы должны стоять — это же не суть православной веры!» / Мониторинг СМИ / Православие. Ru
- ↑ Неканоническая ситуация: Православная диаспора на распутье : Православие и мир
- ↑ «Патрыяршыя спрэчкі» працягваюцца. Ці мае права Варфаламей I называцца «Усяленскім патрыярхам»? Архівавана 29 верасня 2007. reliare.ru 27 октября 2005 г.
- ↑ Высший апелляционный суд Турции отказал патриарху Варфоломею в праве на вселенский статус Интерфакс.ru 27 июня 2007 года
- ↑ Прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль абяцаў садзейнічаць рашэнню праблем Канстанцінопальскага Патрыярхата афіцыйны сайт МП 11 кастрычніка 2007 г.
- ↑ Страсбургскі суд па правах чалавека прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата На афіцыйным сайце МП 14 ліпеня 2008 г.
- ↑ ПАСЕ прызнала за Канстанцінопальскім Патрыярхам права называцца Усяленскім NEWSru? 8 лютага 2010
- ↑ Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece)
- ↑ Resolution 1704 (2010): Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитрий Шабанов Справка: Каноническая справка о праве Вселенского Патриаршего Престола Константинополя — Нового Рима принимать апелляции на судебные дела из других Поместных Церквей Архівавана 4 лістапада 2013. (профанариотская точка зрения)