Раман Жулінскі
Раман Жулінскі | |
---|---|
польск.: Roman Żuliński | |
| |
Род дзейнасці | палітык, матэматык |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1837 |
Дата смерці | 5 жніўня 1864 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Раман Жулі́нскі (польск.: Roman Żuliński; пам. 5 жніўня 1864 года ў Варшаве) — польскі настаўнік (матэматык), член адміністрацыі Нацыянальнага ўрада падчас паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Брат Тадэвуша, Юзафа Ансельма і Казіміра.
Быў сябрам «белых». Падчас паўстання 1863 года быў дырэктарам аддзела пошты ва ўрадах Караля Маеўскага і Рамуальда Траўгута. Арыштаваны 6 сакавіка 1864 года, быў вязнем Х павільёна Варшаўскай цытадэлі. 30 ліпеня прыгавораны смерцю на шыбеніцы, павешаны быў 5 жніўня каля цытадэлі, разам з Траўгутам, Юзафам Тачыскім, Рафалам Краеўскім і Янам Езяранскім.
Напісаў падручнік Zasady rachunku różniczkowego i całkowego (1859).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, с. 144, (польск.)
- Żuliński Roman (w:) Internetowa encyklopedia PWN(недаступная спасылка), (польск.)
- Żuliński Roman (w:) Encyklopedia WIEM Архівавана 3 мая 2007., (польск.)
- Żuliński Roman (w:) Encyklopedia Internautica. (польск.)