Раман Рыгоравіч Бекер
Выгляд
Раман Рыгоравіч Бекер | |
---|---|
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Прафесія | акцёр, танцор, артыст балета |
Гады актыўнасці | XVIII стагоддзе — XIX стагоддзе |
Тэатр | Шклоўскі тэатр Зорыча, Пецярбургскі імператарскі тэатр |
Узнагароды | Георгіеўскі крыж |
Раман Рыгоравіч Бекер — беларускі і рускі танцоўшчык 2-й паловы 18 — пачатку 19 стагоддзяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Шклоўшчыне. З 1780-х гадоў прыгонны артыст балета Шклоўскага тэатра Зорыча, у 1800-12 у балетнай трупе Пецярбургскага імператарскага тэатра (фігурант, пантамімны танцоўшчык)[1].
Падчас Айчыннай вайны 1812 года у Пецярбургскім апалчэнні, вызначыўся ў баях, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі (пад Полацкам, Барысавам, Смалянамі і інш.). За адвагу быў узнагароджаны Георгіеўскі крыжам, атрымаў чын прапаршчыка. Пасля расфармавання апалчэння ў 1814 годзе прасіў дазволу вярнуцца на пецярбургскую сцэну, аднак не атрымаў яго. Апошнія гады жыцця правёў у Харкаве[1].