Раман Юзаф Абрахам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Юзаф Абрахам
польск.: Roman Abraham
Нараджэнне 28 лютага 1891(1891-02-28)[1][2]
Смерць 28 жніўня 1976(1976-08-28) (85 гадоў) ці 26 жніўня 1976(1976-08-26)[3] (85 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, афіцэр, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера армія[4]
Род войскаў кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне брыгадны генерал
Бітвы
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна крыж Незалежнасці Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі Silesian Uprising Cross камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari медаль Арміі медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» крыж Незалежнасці з мячамі Wound Decoration
Odznaka Honorowa Orlęta
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Юзаф Абрахам (польск.: Roman Jozef Abraham; 28 лютага 1891, Львоў — 12 мая 1970, Варшава) — брыгадны генерал Войска Польскага, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раман Абрахам нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава, прафесара права, і Станіславы Рэйс.

Меў сястру Ванду (1895—1995), якая была жонкай генерала Вацлава Стахіевіча.

У 1910 годзе скончыў гімназію езуітаў у Бэнковіцах каля Хірова. Вучыўся на факультэце філасофіі і права Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, па заканчэнні якога атрымаў ступень доктара права. Падчас навучання ўдзельнічаў у рабоце Związku Młodzieży Polskiej «Zet». Скончыў афіцэрскую школу кавалерыі для добраахвотнікаў. Падчас Першай сусветнай вайны са жніўня 1914 да кастрычніка 1918 года служыў у аўстра-венгерскай арміі ў палку ўланаў і палку конных стральцоў. Ваяваў на франтах — усходнім і заходнім. Службу скончыў у званні паручніка кавалерыі.

У 1918 годзе ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне.[5]

З 1920 года служыў у Варшаве, Опалі, Познані, Львова.

Са снежня 1927 года да лютага 1929 года — камандзір 26-га палка ўланаў у Баранавічы. 26-ы полк уланаў вядомы сваімі баявымі дзеяннямі падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920.

З 1 студзеня 1928 года — палкоўнік.

З сакавіка 1929 года служыў у Торуні, Варшаве, Быдгашчы, Познані.

Быў дэпутатам Сейма ІІІ склікання, абраным у 1930 годзе па спісе BBWR (Bezpartyjny Blok Współpracy z Rządem Józefa Piłsudskiego), склаў паўнамоцтвы 16.01.1931.

З 19 сакавіка 1938 года — генерал. У вераснёвую кампанію 1939 года камандаваў Вялікапольскай брыгадай кавалерыі ў складзе арміі «Познань» генерала Тадэвуша Кутшэбы.

Генерал Р. Абрахам быў адзіным камандзірам кавалерыйскай часткі, якая на ўсім баявым шляху не пацярпела паражэння, не прайграла ніводнай бітвы, а пад Брохавым і Сахачавым яго салдаты адбілі атаку нямецкай 4-й танкавай дывізіі і 2-й лёгкай дывізіі. З 23 па 28 верасня Р. Абрахам камандаваў зборнай брыгадай кавалерыі падчас абароны Варшавы.

Быў цяжка паранены і трапіў у палон. Знаходзіўся ў канцлагерах (афлагах) Кратошын, Кёнігштайн ІVB, Ёханісбрун VIIIE, Мурнаў VIIA.

Вызвалены 30 красавіка 1945 года амерыканскімі войскамі.

Пасля вяртання ў Польшчу працаваў ва Урадавай установе рэпатрыяцыі, Польскім Чырвоным Крыжы.

З 1950 года — на пенсіі.

Аўтар ваенна-гістарычных прац.

Памёр 12 мая 1970 года ў Варшаве.[6] Пахаваны ў Wrześni.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Roman Abraham // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/674398 Праверана 1 сакавіка 2024.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Roman Abraham(нявызн.). Generałowie II Rzeczypospolitej. Праверана 20 лютага 2024.
  6. Historycznych, Biogramy Postaci. Roman Abraham (польск.). Biogramy Postaci Historycznych. Праверана 20 лютага 2024.