Раменная перадача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сістэма з некалькіх шківоў

Раме́нная перада́ча[1] — механізм для перадачы вярчальнага руху ад аднаго вала другому з дапамогай прываднога рэменя.

Ахоплівае вядучы шкіў (звычайна на вале рухавіка) і вядзёны (на вале рабочага органа). Вызначаецца здольнасцю да перагрузак, плаўнасцю ходу, бясшумнасцю, дазваляе перадаваць вярчэнне на адлегласць да некалькіх дзесяткаў метраў, магутнасць да 30—50 кВт, аднак мае невялікі ККДз, нераўнамернасць вярчэння (з-за праслізгвання), грувасткасць.

Плоскараменная (1), клінараменная (2), круглараменная (3), поліклінавая (3) перадачы

Віды перадач паводле формы папярочнага сячэння: плоска-, кліна-, круглараменная, паліклінавая, зубчастая. Тыпы паводле канструкцыі: перакрыжаваная, паўперакрыжаваная, з некалькімі вядзёнымі шківамі, з нацяжным ролікам.

Выкарыстоўваецца ў прыводах сельскагаспадарчых машын, станкоў, тэкстыльных машын і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]