Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рамуальд Падбярэзскі)
Jump to navigation Jump to search
Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі
Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі.jpg
Дата нараджэння 1813
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1856(1856-10-22)
Месца смерці
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец
Альма-матар
Commons-logo.svg Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі на Вікісховішчы

Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі або Падбярэзскі (1812/(1813), Вільня — 22 кастрычніка 1856, Архангельская губ.) — беларускі выдавец, літаратуразнавец, публіцыст, фалькларыст.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду Падбярэзскіх. Часта Падбярэзскіх, у т.л. Рамуальда, называюць Друцкімі-Падбярэзскімі або Падбярэзскімі-Друцкімі, але род князёў Друцкіх-Падбярэзскіх згас у XIV ст. Пазней Падбярэззем валодалі князі Ямантавічы, якія зваліся Ямантавічамі-Падбярэзскімі. Пасля згасання Ямантавічаў-Падбярэзскіх іх маёнткі перайшлі па кудзелі да полацкіх баяр Яцковічаў, адна з галін іх роду стала звацца Падбярэзскімі, з яе паходзіў і Рамуальд Падбярэзскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую гімназію (1830). Рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі ўніверсітэт, але той быў закрыты царскімі ўладамі. У 1836—1840 вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Падтрымліваў сувязі з расійскімі славянафіламі. Перакладаў на польскую мову рускія байкі і друкаваў іх у часопісе «Athenaeum». З 1841 пераехаў у Пецярбург, дзе зблізіўся з Т. Шаўчэнкам. У 1847 вярнуўся ў Вільню. Выдаваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznik Literacki» (т. 1—4, Пецярбург—Вільня, 1843—1849) і «Pamіetnik naukowo-literacki» (т. 1—2, ч. 1—6, Вільня, 1849—1850). Аўтар прадмовы «Беларусь і Ян Баршчэўскі» да кнігі «Шляхціц Завальня…» Я. Баршчэўскага (1844). Выдаў зборнік Т. Лада-Заблоцкага «Паэзія» (1845) і «Дыярыуш» С. Бельскага («Athenaeum», 1842. Т. 4). Аўтар публікацый па беларускім фальклоры. За публіцыстычную дзейнасць арыштаваны ў 1850 і сасланы ў Архангельскую губ., дзе і памёр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Варановіч С. (Александровіч С.). Р. Друцкі-Падбярэскі // Беларусь. 1958, № 11;
    • Каханоўскі Г. Лёс Рамуальда Падбярэскага // ЛіМ. 1976, 6 жн.;
    • Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 27—40;
    • Antoni Abramowicz — muzyk // Rocznik Literacki. 1846. T. 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]