Ямантавічы
| Ямантавічы | |
|---|---|
| Родапачынальнік | Ямант Тулунтавіч[1] |
Ямантавічы або Ямантовічы — княжацкі род літоўскага паходжання.
Паходжанне роду ў XIII стагоддзі не прасочваецца[2]. У XVI ст. на пячатках Ямантавічы карысталіся выявай арла. Пазней празваны Ямантавічамі-Падбярэзскімі, каб адрозніваць ад Падбярэзскіх, іх нашчадкаў па кудзелі, але не князёў і ад папярэднікаў на Падбярэззі — князёў Друцкіх-Падбярэзскіх. Нашчадкі Ямантавічаў — шляхціцы Падбярэзскія, спрабавалі карыстацца княжацкім тытулам і прозвішчам Друцкія[3], таму ўсе тры роды ўладальнікаў Падбярэззя нярэдка блытаюць.
Першы вядомы прадстаўнік роду — Ямант Тулунтавіч, набліжаны баярын вялікага князя Вітаўта, намеснік смаленскі (зг. 1395, 1399).
- Ямант Тулунтавіч
- Сямён (Сенька) (нар. да 1380, зг. 1401—1411, пам. да 15.9.1445), смаленскі намеснік пасля 1441 і да 15.9.1445 года, пра яго нашчадкаў нічога не вядома.
- Міхаіл (пам. да 1442), напэўна, меў прынамсі трох сыноў.
- Юрый (Юшка) (зг. 1450, пам. пасля 16.9.1464)
- Іван (зг. каля 1455)[4], невядомы Юзафу Вольфу. Каля 1455 года князь Іван разам з братам Фёдарам размежаваў сваё Падбярэззе з Варанцэвічамі, маёнткам Івана Іллініча, які пры гэтым атрымаў сяло Мікулінскае і два з паловай селішчы ў нейкім «горадзе Коч».
- Фёдар (зг. каля 1455)[4], невядомы Вольфу.
- Сямён (зг. з 1506 — да 1540), Вольф лічыў яго сынам Юрыя (Юшкі). Памёр безпатомна.
- Юліянія (1480-я — лістапад 1555 / 26.5.1556), Вольф лічыў яе дачкой Юрыя (Юшкі). Атрымала прынамсі частку спадчыны па браце Сямёне.
Перад 1540 годам князь Сямён Фёдаравіч Ямантавіч-Падбярэзскі валодаў маёнткам Падбярэззе (з «прысёлкамі» Перавалочня, Астрашапкі, Башарова, Палюдава) каля Друцка, Бачэйкавым у Полацкай зямлі, часткай «даннікаў» на Грушцы (пазнейшая Грушка-Гапонаўская) і ў Ельнянах (цяпер мясціны на стыку Крупскага і Талачынскага раёнаў — р. Еленка, в. Еленка і Ільяні), а таксама часткамі валасцей Басея за Дняпром і Зарэмцы (уключна з суседнімі Лагамі) за Бярэзінай.[5]
Паводле Вольфа, па мячы род Ямантавічаў згас на Сямёне Ямантавічы-Падбярэзскім, памерлым да 1540 года[6], але сам Вольф пад 1548 годам згадвае гаспадарскага баярына Лаўрына Іванавіча Ямантавіча, які наехаў на маёнтак князёў Свірскіх.[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 151.
- ↑ Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы…
- ↑ Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 2 (XVI—XVIII вв.). — М., 1994. — С. 120.
- ↑ а б Варонін, В. Новыя даныя аб землеўладанні магнацкага роду Іллінічаў у XV ст. // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці 4 чэрвеня 2005 года. — Мн.: Белпрынт, 2006. — 128—132.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 152—153, 672—673.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 152;
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 506;
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Tęgowski Jan Kilka słów o rodowodzie kniaziów Jamontowiczów Podbereskich w świetle nowych źródeł // Zapiski Historyczne. Poświęcone Historii Pomorza i Krajów Bałtyckich. — Tom LXXX, Rok 2015, Zeszyt 3. — S. 39-50;
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895. — S. 151—153;
- Воронин В. А. Ульяна Подберезская: история жизни // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып. 10. — Минск : РИВШ, 2017. — 262 с. — С. 87-104, 255, 258;
- Насевіч В. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. 1440—1470 гг. // Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х т. — Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — С. 70-71;
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.