Ранкізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ранкізм (ад англ. rankism) – гэта зневажальныя, дыскрымінацыйныя ці эксплуатацыйныя паводзіны ў дачыненні да людзей, якія маюць меньшую ўладу з-за іхняга ніжэйшага ранга ў якой-небудзь іерархіі.

Дыскрымінацыя, заснаваная на сацыяльным становішчы, вельмі звязаная са шматлікімі іншымі з’явамі, такімі як: буллінг (цкаванне), расізм, хэйзінг (зневажальнае стаўленне падчас ініцыяцыі пры далучэнні да пэўнай супольнасці), эйджызм (дыскрымінацыя па ўзросце), сэксізм і гамафобія. Тэрмін "ранкізм" быў прыдуманы амерыканскім фізікам, выкладчыкам і сацыяльным рэфарматарам Робертам Фулерам у 2003 годзе.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ранкізм можа прымаць разнастайныя формы, уключаючы:

  • злоўжыванне ўладай/старшынством;
  • жорсткае абыходжанне з дзецьмі ў сям’і;
  • несправядлівае стаўленне да супрацоўніка з боку кіраўніцтва;
  • жорсткае абыходжанне ў месцах пазбаўлення свабоды;
  • выкарыстанне вышэйстаячага становішча ў якасці абароны ад адказнасці за абразы і знявагі;
  • нічым не абгрунтаваная перавага над кімсьці, заснаваная на ілжывай перавазе (расізм, сэксізм, класавая дыскрымінацыя)

Ранкізм можа сустрэцца ў любой сацыяльнай іерархіі, такой як дзяржава, карпарацыя, сям’я, недзяржаўная арганізацыя, універсітэт.

Ранкізм і годнасць[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Фулеру, злоўжыванне сацыяльным становішчам пераносіцца ягонымі ахвярамі як знявага годнасці асобы. Фулер і ягоныя адэпты пачалі новы грамадскі рух з мэтай пераадолець ранкізм таксама, як рух за грамадзянскія правы і рух за правы жанчын змагаюцца супраць расізму і сэксізму.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.