Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раскамнагляд)
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый
скарочана — Раскамнагляд
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 12 мая 2008
Папярэднія ведамствы Рассувязьахоўкультура
Рассувязькамнагляд
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Урад Расійскай Федэрацыі
Вышэйшае ведамства Мінкамсувязь Расіі
Штаб-кватэра Масква, Кітайгародскі праезд, д. 7, стар. 2
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 539 чал. (2016)
Гадавы бюджэт 8 500 000 000 ₽
Кіраўнік Аляксандр Жараў
Сайт rkn.gov.ru

Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (руск.: Федеральная служба по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций), або Раскамнагляд (руск.: Роскомнадзор) — федэральны орган выканаўчай улады Расіі ў распараджэнні Мінкамсувязі Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

12 мая 2008 года Федэральная служба па наглядзе ў сферы масавых камунікацый, сувязі і аховы культурнай спадчыны (Рассувязьахоўкультура) указам прэзідэнта Расіі была падзелена на два органа: Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі і масавых камунікацый (Рассувязькамнагляд), якая засталася ў распараджэнні рэарганізаванага Мінкамсувязі, і Федэральную службу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў вобласці аховы культурнай спадчыны (Расахоўкультура), якая перайшла да Міністэрства культуры[1].

3 снежня 2008 года Рассувязькамнагляд быў ператвораны ў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый[2].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Упраўленне дазваленчай працы ў сферы сувязі
  • Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы сувязі
  • Упраўленне па наглядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій
  • Упраўленне па абароне правоў суб’ектаў персанальных звестак
  • Упраўленне дазваленчай працы ў сферы масавых камунікацый
  • Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы масавых камунікацый
  • Прававое ўпраўленне
  • Фінансавае ўпраўленне
  • Упраўленне арганізацыйнай працы
  • Адміністрацыйнае ўпраўленне

Задачы службы[правіць | правіць зыходнік]

Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады, якія выконвае функцыі па кантролі і наглязе ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і масавых камунікацый, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, функцыі па кантролі і наглязе за адпаведнасцю апрацоўкі персанальных даных патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў вобласці персанальных даных, а таксама функцыі па арганізацыі дзейнасці радыёчастотнай службы.

Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый з’яўляецца ўпаўнаважаным федэральным органам выканаўчай улады па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных[3].

Блакіроўка Рускай Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Патрабаванне абмежаваць доступ да артыкула Раскамнагляд апублікаваў на падставе рашэння Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці ад 25 чэрвеня 2015 года. Гэта першае падобнае патрабаванне да рэсурсу, заснаванае на судовай пастанове, а не на рашэнні ФСКН і Расспажыўнагляда. Пракурора Чарнаярскага раёна, паводле ініцыятывы якога было вынесена прадпісанне, не задаволіла «тэкставая інфармацыя, якая дэманструе спосаб падрыхтоўкі нарказмяшчальнага рэчыва»[4].

Выканаўчы дырэктар «Вікімедыя РУ» Станіслаў Казлоўскі заявіў РІА Навіны, што адміністрацыя не плануе выдаляць матэрыял. «У гэтым артыкуле ўся інфармацыя ўзята з сайта ААН, усе крыніцы акадэмічныя. Мы абмеркавалі гэту сітуацыю, і артыкул вырашана пакінуць», — растлумачыў ён. Таксама прадстаўнік анлайн-энцыклапедыі паведаміў пра гатовасць рэсурсу да блакіроўкі з 2012 года, калі быў прыняты адпаведны закон[5].

24 жніўня Раскамнагляд накіраваў распараджэнне расійскім правайдарам аб блакіроўцы старонкі ў Вікіпедыі[6][7]. У адказ на дадзеныя дзеянні рэдактарамі рускамоўнай Вікіпедыі было апублікавана кіраўніцтва па дзеяннях для абыходу блакіроўкі.

У ноч з 24 на 25 жніўня блакіроўка ўжо была ажыцёўлена шэрагам інтэрнэт-правайдараў. Раніцай 25 жніўня прадстаўнікі Раскамнагляда заявілі пра адсутнасць прэтэнзій і адмену блакіравальнага рашэння[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президента РФ № 724(недаступная спасылка). Kremlin.ru (12 мая 2008). — «Вопросы системы и структуры федеральных органов исполнительной власти». Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 27 снежня 2011.
  2. Указ Президента РФ № 1715. Kremlin.ru (3 декабря 2008). — «О некоторых вопросах государственного управления в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций». Праверана 27 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  3. Постановление Правительства РФ № 228(недаступная спасылка). Government.ru (16 марта 2009). — «О Федеральной службе по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций». Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 27 снежня 2011.
  4. Wikipedia может быть заблокирована за статью о наркосодержащих веществах — Газета.Ru | Технологии
  5. «Википедия» не намерена удалять статью о наркотиках — Газета.Ru | Новости
  6. Страница русскоязычной Википедии, содержащая запрещенную информацию о наркотическом веществе, направлена на блокировку операторами связи. Роскомнадзор. Праверана 24 жніўня 2015.
  7. "Роскомнадзор распорядился заблокировать страницу в Википедии". Lenta.ru. 24 августа 2015 года. Праверана 2015-08-24. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  8. Роскомнадзор отменил решение о блокировке «Википедии». РБК. 25.08.2015

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]