Рассяленне насельніцтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рассяленне насельніцтва — працэс размеркавання і пераразмеркавання насельніцтва па тэрыторыі і яго вынік — сетка паселішчаў. Уключае размяшчэнне насельніцтва, функцыянальныя тэрытарыяльныя ўзаемасувязі населеных месцаў і міграцыю насельніцтва. Галоўныя фактары працэсу рассялення насельніцтва: прыродны (рэльеф, глебы, клімат, блізкасць да водных рэсурсаў, наяўнасць карысных выкапняў), дэмаграфічны (натуральны прырост насельніцтва, міграцыйныя працэсы), сацыяльна-эканамічны (узровень развіцця і размеркавання вытворчых сіл, рэгіянальныя адрозненні паводле ўзроўню даходаў, развітасць інфраструктуры). 3 развіццём вытворчых сіл галоўную ролю ў рассяленні насельніцтв адыгрывае сацыяльна-эканамічны фактар. Асноўнай формай рассялення насельніцтва з’яўляюцца пастаянныя населеныя пункты (гарадскія і сельскія), якія ўтвараюць у адных раёнах густую, у іншых — рэдкую сетку. Пры цесным збліжэнні паселішчаў і інтэнсіўным развіцці маятнікавай міграцыі ўзнікаюць агламерацыі паселішчаў. Суседнія групы агламерацый у прамысловых густа заселеных раёнах, з развітай сеткай камунікацый, могуць утвараць яшчэ больш складаную форму — мегалопаліс.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі (2000) 212 гарадскіх паселішчаў (каля 7 млн чал.) і 23 459 сельскіх паселішчаў (каля 3 млн чал.). Сярэдняя адлегласць паміж гарадамі менш за 50 км, паміж сельскімі паселішчамі — каля 3 км. У сярэднім на кожную 1000 км² прыпадае 1 гарадское і 113 сельскіх паселішчаў, што спрыяе развіццю эканамічных, працоўных, культурна-бытавых і інш. міжпаселішчавых сувязей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]