Расціслаў Рурыкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расціслаў Рурыкавіч
Нараджэнне 5 красавіка 1173
Смерць 3 сакавіка 1218(1218-03-03) (44 гады)
Род Рурыкавічы
Бацька Рурык Расціславіч[d]
Маці Ганна Юр’еўна[d]
Жонка Верхуслава Усеваладаўна[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Расціслаў Рурыкавіч, у хрышчэнні Міхаіл (5 красавіка 1172, Лучын — 1218) — князь белгарадскі (зг. 1189, 1195), торчаскі (зг. 1190), вялікі князь кіеўскі (1204—1205), князь вышгарадскі (1206—1218), магчыма, князь галіцкі (1210).

Сын оўруцкага князя Рурыка Расціславіча і тураўскай княжны Ганны Юр’еўны.[1]

Нарадзіўся 5 красавіка 1172 года і «даў яму бацька яго Лучын горад, у ім бо нарадзіўся». Паводле Лаўрэнцеўскага летапісу ў 1189 годзе трымаў Белгарад, паводле Іпацеўскага летапісу, у 1190 годзе трымаў Торчаск, у 1195 — Белгарад. У 1195 годзе цесць, Усевалад Вялікае Гняздо, дадаў Расціславу да Белгарада яшчэ Торчаск, Багуслаўль, Трэпаль і Корсунь. Паводле позняга Густынскага летапісу, у 1198 годзе трымаў таксама Вышгарад.[1]

Пасля гвалтоўнага пастрыжэння бацькі ў манахі вялікім князем Раманам Мсціславічам у 1203 годзе, Расціслаў быў зняволены. Усевалад Вялікае Гняздо патрабаваў вызвалення зяця, Раман выпусціў Расціслава і пасадзіў на велікакняжацкі кіеўскі сталец.[1]

Аднак, паводле Лаўрэнцеўскага летапісу, ужо ў 1206 годзе «Расціслаў Рурыкавіч выгнаў Яраслава Уладзіміравіча з Вышгарада і сеў у ім». Паводле позняга Ніканаўскага летапісу, у 1210 годзе князь «Расціслаў сеў у Галічы, сын Рурыкаў, унук Расціслаўль, а князя Рамана Ігаравіча выгнаў месяца верасня ў 4 дзень. Той самай восенню выгналі з Галіча князя Расціслава Рурыкавіча…».[2]

Памёр у 1218 годзе.[3]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Рапов 1977, с. 180.
  2. Рапов 1977, с. 180-181.
  3. Рапов 1977, с. 181.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв.: Династическая история сквозь призму антропонимики.. — М.: Индрик, 2006. — С. 296–314. — 904 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-85759-339-5.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.