Лучын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Страчаны горад
Лучын
Першае згадванне

Лучы́н — старажытны горад, які ўпершыню згадваецца пад 1138 г. у Статуце смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, потым пад 1173 г. у Іпацьеўскім летапісе як месца нараджэння ў князя Рамана Расціславіча сына, у гонар якога ў Лучыне быў пабудаваны храм Св. Міхаіла, у грамаце «Аб пагароддзі і пачэсці» пад 12111218 гг. згадваецца ў ліку гарадоў, што плацілі даніну смаленскаму епіскапу. Месцазнаходжанне горада дакладна не вызначана. Адзіным месцам магчымай лакалізацыі летапіснага Лучына, дзе тапанімічныя і археалагічныя звесткі супадаюць з пісьмовым сведчаннем Іпацьеўскага летапісу, з’яўляецца гарадзішча каля в. Лучын у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]