Ратонда Святога Георгія
Славутасць | |
Ратонда Святога Георгія | |
---|---|
Ратонда Святога Георгія (від на алтарную частку) | |
42°42′ пн. ш. 23°20′ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Сафія |
Канфесія | Балгарская праваслаўная царква |
Епархія | Sofia Eparchy[d] |
Тып будынка | ратонда |
Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] |
Дата заснавання | IV стагоддзе |
Дата пабудовы | IV стагоддзе |
Статус | музей |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Ратонда Святога Георгія (балг.: Свети Георги) — раннехрысціянская царква ў горадзе Сафія (Балгарыя). З'яўляецца самай старой царквой горада, была пабудавана ў IV стагоддзі на тэрыторыі антычнай Сердыкі ў цэнтры Канстанцінава квартала — рэзідэнцыі імператара Канстанціна Вялікага.
Царква пабудавана ў форме ратонды і першапачаткова выкарыстоўвалася як баптыстэрый. Будынак выканана з цэглы, мае вузкія высокія вокны і шэсць паўкруглых прыбудоў. Вышыня купала 13,7 м.
З канца X да сярэдзіны XII стагоддзя ў царкве захоўваліся мошчы Іаана Рыльскага. У XVI стагоддзі, пасля заваявання Балгарыі туркамі, царква была перабудавана ў мячэць і заставалася ёю да 1878 года. Пры рэстаўрацыі царквы ў XX стагоддзі ў ёй былі выяўлены тры пласты фрэсак, зафарбаваных у перыяд турэцкага валадарства, самыя раннія з якіх адносяцца да X стагоддзя. У наш час царква з'яўляецца музеем, але нягледзячы на гэта Балгарская праваслаўная царква праводзіць у ёй рэгулярныя набажэнствы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архитектурното наследство на България. София, издательство «Техника», 1988.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратонда Святога Георгія
- Фрэскі ратонды Святога Георгія (балг.)