Ратуша (Умеа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
адміністрацыйны будынак
Ратуша Умеа
Umeå rådhus
Сучасны від ратушы
Сучасны від ратушы
63°49′30″ пн. ш. 20°15′46″ у. д.HGЯO
Краіна Швецыя
Горад Умеа
Умеа, Вестэрботэн
Каардынаты 63°49′30″ пн. ш. 20°15′46″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Архітэктар Фрэдрык Олаус Ліндстром
Дата заснавання 1890 і 1888[1]
Дата пабудовы 1890 год

Ратуша Умеа (Швецыя)
Ратуша Умеа
Ратуша Умеа

Ратуша горада Умеа (шведск.: Umeå rådhus) была пабудавана пасля пажару, калі ў 1888 годзе згарэла ўся частка горада, дзе стаяла ранейшая ратуша, пабудаваная ў 1600 годзе. Новы будынак быў узведзены ў стылі галандскага неарэнесансу і завершаны ў 1890 годзе. Архітэктарам быў Олаус Фрэдрык Ліндстром. Ратуша заняла прыкметнае месца ў новым плане горада, яна знаходзіцца недалёка ад берага ракі, з фасадам на поўдзень у бок рачнога порта Юме[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы будынак[правіць | правіць зыходнік]

У 17 стагоддзі ў Умеа было толькі некалькі грамадскіх будынкаў — царква, школа і ратуша[3]. Ратуша стаяла на паўночным баку плошчы «Rodhyusturget» (Rådhustorget, «Ратушная плошча»)[4] і выкарыстоўвалася судом, гарадской адміністрацыяй і іншымі дзяржаўнымі установамі[3]. У той час, ратуша была аднапавярховым будынкам з трыма вокнамі з відам на плошчу[4].

Другі будынак[правіць | правіць зыходнік]

У Паўночную вайну горад быў некалькі разоў дашчэнту спалены рускімі войскамі, але пасля міру 1721 года на паўночным краі «Ратушнай плошчы» была пабудавана новая ратуша. Яна мела два паверхі і невялікую вежу з гадзіннікам. На першым паверсе размяшчаўся гарадскі (вінны) склеп (паб ці рэстаран, часта размешчаны ў ратушы ў Швецыі) і гарадская турма для даўжнікоў. На другім паверсе знаходзіліся танцавальная зала і меншая па памерах зборня (зала для збораў)[5]. Заходняе крыло складалася з двух пакояў, якія выкарыстоўваліся як класы для навучання[6].

Трэці будынак[правіць | правіць зыходнік]

У 1814 годзе была пабудавана новая, большая ратуша, якая размяшчалася на поўнач ад плошчы «Rodhyusturget» з фасадам на поўдзень. Будынак быў спраектаваны Сэмюэлем Энандэрам (Samuel Enander), які быў архітэктарам суперінтэнданцкага Савета (Överintendentsämbetet). У адпаведнасці з Законам 1776 года будынкі адміністрацый муніцыпалітэтаў павінны былі будавацца з каменю, але для Умеа зрабілі выключэнне: будынак быў узведзены з дрэва[7].

На першым паверсе былі гарадскі вінны склеп, пакоі для таргоў і турма. На ўсходнім баку на другім паверсе была вялікая зала і зала з «напоямі і закускамі». У заходняй палавіне на верхнім паверсе знаходзіліся зала пасяджэнняў магістрата і пакой для гарадскіх старэйшын[7].

Вышыня пакояў на другім паверсе была большаю, чым на першым паверсе, і фасад будынка, выкананы ў стылі «ампір»[8], быў к верху багацейшы[7].

Новы дызайн[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 19-га стагоддзя ў Умеа адбываўся эканамічны рост. Ратуша была выкладзена белымі камянямі, а фасад атрымаў шэсць дарычных пілястраў[8]. У 1880 годзе будынак стаў жылым, у ім таксама размяшчалася тэлеграфная станцыя[9].

Цяперашні будынак[правіць | правіць зыходнік]

Олаус Фрэдрык Ліндстром, які стварыў у 1889—1890 гг. праект царквы Умеа, быў наняты, каб спраектаваць новую ратушу. Ліндстром быў натхнёны галандскім рэнесансам, які дазваляў некаторую асіметрыю[10]. Многія вежы зробленыя з вялікімі адрозненнямі ў вышыні і форме. Фасад строгі і пабудаваны з чырвонай цэглы. Партал, прасторы вакол акон і іншыя дэталі былі пабудаваныя з лёгкага пясчаніка. З меркаванняў эканоміі некаторыя элементы будынка былі зроблены з больш танных матэрыялаў, такіх як чыгун, і афарбаваныя алейнымі фарбамі пад колер будынка[11].

Быў зроблены большы акцэнт на вобласць вакол ратушы. Таксама, каб прыдаць ратушы манументальнасці, пры гавані быў разбіты парк[12].

Другі ўваход[правіць | правіць зыходнік]

Калі чыгунка дасягнула Умеа ў 1890, было вырашана размясціць станцыю на поўнач ад ратушы, г.зн. з задняга боку ратушы. Аднак, палічылі, што нельга, каб ратуша была павернута да караля задам, калі ён прыедзе сюды на цягніку ўрачыста адкрываць чыгунку. Па гэтай прычыне, перад каралеўскім візітам Оскара II у 1896 годзе быў пабудаваны другі галоўны ўваход будынка, з відам на поўнач[13].

Ніша на заходнім франтоне ратушы[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 1892 г. Віктар Рыдберг (Viktor Rydberg) і Георг фон Розен (Georg von Rosen) напісалі рэкамендацыйнае пісьмо ў гарадскі савет у падтрымку скульптара з Умеа Оскара Берга (Oscar Berg). Берг меў жаданне стварыць статую рымскай багіні правасуддзя і справядлівасці. Статуя была ўключана ў праект афармлення заходняй нішы над уваходам у стары паліцэйскі ўчастак. З-за высокага кошту рэканструкцыі будынка пасля пажару 1888 года гарадскі савет вырашыў, што ён не можа дазволіць сабе статую. Планы Хелмера Ослюнда (Helmer Osslund) і Еліс Ослюнд (Elis Åslund) па стварэнні статуі за 500 шведскіх крон былі адхіленыя па той жа прычыне. Такім чынам, ніша на заходнім франтоне ратушы застаецца пустою і дагэтуль[14].

Шматфункцыянальны будынак[правіць | правіць зыходнік]

У ратушы знаходзіцца зала для пасяджэнняў гарадскога савета. Заходняя частка будынка першапачаткова планавалася для юрыдычнай і выканаўчай улады — паліцэйскіх участкаў і арыштанцкіх памяшканняў на першым паверсе і залы суда на другім. Пазней увесь заходні бок будынка выкарыстоўваўся раённым судом Умеа. На працягу некалькіх гадоў на першым паверсе размяшчаліся тэлеграфная станцыя і паштовае аддзяленне, а таксама ў падвале дома пакоі для таргоў[15].

Бюст-помнік Густава II Адольфа[правіць | правіць зыходнік]

Бюст Густава II Адольфа на фоне ратушы.

На паўдарозе паміж галоўнай вуліцы Старгатан (Storgatan) і падвойнай лесвіцы на паўднёвым баку гарадской ратушы (ад ракі) знаходзіцца мемарыяльны бюст заснавальніка Умеа — Густава II Адольфа. Бронзавы бюст размешчаны на гранітным пастаменце. Плінтус мае медаль з манаграмай «GARS» (Gustavus Adolphus Rex Sueciae). Вышыня бюста складае каля трох метраў. Створаны Ота Страндманам (Otto Strandman). Статуя была адкрыта на цырымоніі 20 жніўня 1924 года сумесна з 300-годдзем верстэрботэнскага палка[16]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Monuments database — 2017.
  2. Bebyggelseregistret (BBR) — Riksantikvarieämbetet. // www.bebyggelseregistret.raa.se, Swedish Natural Heritage Board. Riksantikvarieämbetet, Informationsavdelningen, Bebyggelseregistret.
  3. 3,0 3,1 Eriksson, стр. 37
  4. 4,0 4,1 Eriksson, стр. 19
  5. Eriksson, стр. 38
  6. Eriksson, стр. 55
  7. 7,0 7,1 7,2 Eriksson, стр. 40
  8. 8,0 8,1 Eriksson, стр. 42
  9. Eriksson, стр. 103
  10. Eriksson, стр. 171
  11. Eriksson, стр. 173
  12. Eriksson, стр. 143
  13. Umeå CityGuide — Sevärdheter & Turistinformation i Umeå (Historia). // cityguide.se. CityGuide Sweden. Праверана 3 май 2014.
  14. Karin Eriksson (1969). "Varför är nischen på västra rådhusgaveln i Umeå tom och vad har Viktor Rydberg med det att göra?" (pdf). Västerbotten: Västerbottens läns hembygdsförenings årsbok (Umeå: Västerbottens läns hembygdsförening) 2: 92–93. http://www.vbm.se/assets/files/Pdf/Vbn_history_69f/1969_2.pdf. 
  15. Eriksson, стр. 169—170
  16. Sculpture Guide Umeå (first edition ed.). Västerbottens konstförening. 2006. pp. 30–31. ISBN 978-91-631-8462-8. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]