Рауль Рэес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіс Эдгар Дэвіа Сільва
Рауль Рэес
Рауль Рэес
Дата нараджэння 30 верасня 1948
Месца нараджэння Уіла, Калумбія
Дата смерці 1 сакавіка 2008
Месца смерці Эквадор
Грамадзянства
Прыналежнасць Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі — Армія народа
Род войскаў Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі
Гады службы ?—2008
Званне Член Цэнтральнага Вярхоўнага камандавання
Бітвы/войны Калумбійскі канфлікт

Рауль Рэес (ісп.: Raúl Reyes), сапраўднае імя — Луіс Эдгар Дэвіа Сільва (ісп.: Luis Edgar Devia Silva), (30 верасня 19481 сакавіка 2008) — калумбійскі прафсаюзны дзеяч, а затым рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі—Арміі народа (ФАРК).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рауль Рэес быў кіраўніком прафсаюза на прадпрыемстве «Нестле», аднак вымушаны быў сысці ў падполле пасля пагроз з боку «эскадронаў смерці». Той чалавек, які сабраў і адправіў яму грашовую дапамогу, датчанін Віга Тофтэн-Ёгрэнсэн, пазней быў асуджаны на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за «фінансаванне тэрарызму»[1]. Лічыўся другім чалавекам у кіраўніцтве паўстанцкай групоўкі і выконваў абавязкі міністра замежных спраў, прадстаўляючы інтарэсы ФАРК на перамовах, а таксама рабіў афіцыйныя заявы ад яе імя. Па некаторых даных лідар арганізацыі Мануэль Маруланда вельмі давяраў яму і нават разглядаў у якасці свайго магчымага пераемніка.

Рауль Рэес быў забіты ў выніку ўварвання войскаў Калумбіі на тэрыторыю Эквадора. Ён наступіў на ўсталяваную самім жа ФАРК міну пры спробе бегчы з лагера паўстанцаў, падвергнутага бамбардзіроўцы[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]