Nestlé
Nestlé S.A. (вымаўляецца Нэстле С. А.) — транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчавання і напояў.
Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў швейцарскім горадзе Вевэ ў кантоне Во. Арганізацыя мае 447 заводаў у 189 краінах свету, на якіх працуюць каля 339 тысяч чалавек[7].
Прадукцыя кампаніі
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія ёсць найбуйнейшым у свеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 года[8][9][10][11][12] як паводле прыбытку, так і паводле іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у спісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[13] і 33 радок у спісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаній 2016 года[14].
Прадукцыя Nestlé ўключае дзіцячае харчаванне, медыцынскае харчаванне, ваду ў бутэльках, сухія сняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марожанае, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёл і перакускі. Акрамя таго, карпарацыя з'яўляецца адным з асноўных акцыянераў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у свеце касметычнай кампаніі[15].
Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швейцарскіх франкаў[16]. Да іх ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Nestlé была ўтворана ў 1905 годзе шляхам аб’яднання «Англійска-швейцарскай малочнай кампаніі», створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарльзам Пейджам, і кампаніяй «Малочная мука Анры Нэстле», фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швейцарскім прыдпрыёмнікам нямецкага паходжання Анры Нэстле[17].
Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасць падчас Першай сусветнай вайны і зноў пасля Другой сусветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы ранняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.
Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як праз ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадавання ў развіваных краінах, дзе ёсць цяжкасці з забеспячэннем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненнем дзіцячай працы ў вытворчасці какавы.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Першапачаткова на лагатыпе кампаніі Nestlé была птушка і тры птушаняці ў гняздзе. У 1988 падчас чарговага рэбрэндынгу лагатып пазбавіўся аднаго птушаняці.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ а б Consolidated Financial Statements of the Nestlé Group 2022 — 2023.
- ↑ а б в annual report — 2025.
- ↑ Annual report 2022
- ↑ annual report — 2017. Праверана 25 студзеня 2018.
- ↑ «Annual Results 2014». Nestlé.
- ↑ «Nestlé’s Brabeck: We have a „huge advantage“ over big pharma in creating medical foods». CNN.
- ↑ «Nestlé: The unrepentant chocolatier». The Economist.
- ↑ «The world’s top 100 food & beverage companies — 2015: Change is the new normal». Food Engineering.
- ↑ «The World’s Largest Food And Beverage Companies 2016: Chocolate, Beer And Soda Lead The List». Forbes.
- ↑ «Nestlé tops list of largest food companies in the world». Forbes.
- ↑ «Fortune Global 500 List 2017: See Who Made It». Fortune.
- ↑ «The World'’s Biggest Public Companies». Forbes.
- ↑ «Nestlé to Decide on L’Oreal in 2014, Chairman Brabeck Says». Bloomberg.
- ↑ «Nestlé: Tailoring products to local niches». CNN.
- ↑ «The History of Nestlé». Cleverism.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nestle.com (англ.) — афіцыйны сайт