Андскі крызіс (2008)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андскі крызіс
Асноўны канфлікт: Калумбійскі канфлікт
OperacionFenix.png
Зялёным прастакутнікам пазначаная тэрыторыя, дзе адбыўся рэйд калумбійскай арміі.
Дата 1—7 сакавіка 2008
Месца Калумбійска-эквадорская мяжа
Прычына ваеннае ўварванне Калумбіі ў Эквадор з мэтай барацьбы з РУСК
Праціўнікі
Flag of Colombia.svg Калумбія Flag of Ecuador.svg Эквадор
Flag of Venezuela.svg Венесуэла
Flag of the FARC-EP.svg РУСК
Камандуючыя
Калумбія Альвара Урыбэ Эквадор Рафаэль Карэа
Венесуэла Уга Чавес
Flag of the FARC-EP.svg Рауль Рэес
Сілы бакоў
невядома Эквадор некалькi тысяч ваенных[1]
Венесуэла 10 танкавых батальёнаў (каля 4000 ваенных)[1]
Flag of the FARC-EP.svg звыш за 20 паўстанцаў
Страты
невядома ад 17[1] да 24 забітых

Андскі крызіс (ісп.: Crisis andina) або Уварванне Калумбіі ў Эквадор (ісп.: La invasión de Colombia en el territorio de Ecuador) — кароткачасовы дыпламатычны канфлікт, які пачаўся з-за правядзення ваеннай аперацыi Калумбiі на тэрыторыі Эквадора з мэтай знішчэння паўстанцаў РУСК.

Фон[правіць | правіць зыходнік]

З 1964 года Калумбія была ахоплена грамадзянскай вайной, дзе галоўнымі варагуючымі сіламі былі ўрад на чале з членамі кансерватыўнай партыі з аднаго боку, і левымі партызанскімі групоўкамi, сярод якіх быў РУСК, з другога. З 2000-х гадоў адміністрацыі Уга Чавеса ў Венесуэле[2] і Рафаэля Карэа ў Эквадоры[3], быўшы ідэалагічна блізкія да ўзброенай калумбійскай апазіцыі, падаюць ёй падтрымку, у асноўным займаюцца пастаўкай зброi i боепрыпасаў для паўстанцаў[4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Уварванне адбылося 1 сакавіка 2008 года. У той дзень калумбійская армія, падкантрольная ўраду ў Багаце, здзейсніла рэйд на лагер паўстанцаў РУСК, які знаходзіўся ў 1,8 км ад калумбійскай мяжы на тэрыторыі суседняга Эквадора. У ходзе ваенных аперацыi былі ліквідаваныя ад 17 да 24 баевікоў, у тым ліку і адзін з лідараў РУСК Рауль Рэес[1][5].

Пасля аперацыi прадстаўнік калумбійскага прэзідэнта Альвара Урыбэ паведаміў журналістам, што ў лагеры паўстанцаў былі знойдзеныя дакументы, якія сведчаць, што «презiдэнт Эквадора Карэа падтрымлівае адносіны і звязаны абавязкамі з РУСК». Таксама, па інфармацыі газеты El Pais, падчас нападу быў захоплены ноўтбук Рэеса, дзе выяўленыя доказы паставак калумбійскім паўстанцам ўзбраення з Беларусі[6].

Тым часам Карэа, абурыўшыся правядзеннем ваенных дзеянняў на тэрыторыі сваёй краіны, выслаў з краіны пасла Калумбіі і адклікаў эквадорскага пасла з Багаты. Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, будучы саюзнiкам Карэа, аддаў загад міністру абароны краіны аб перамяшчэнні да мяжы з Калюмбіяй дзесяці танкавых батальёнаў, а армія гэтай краіны прывяла свае войскі ў стан падвышанай баявой гатоўнасці. З Каракаса таксама былі высланы дыпламаты з Калумбii[1].

Чавес,выказваючы салідарнасць з Эквадорам, асудзіў забойства Р.Рейса і назваў прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбе злачынцам і «падначаленым Буша» i папярэдзіў Калумбію[1]:

«Гэта можа быць пачаткам вайны ў Паўднёвай Амерыцы, і, калі камусьці прыйдзе ў галаву здзейсніць нешта падобнае ў дачыненні да Венесуэлы, я адразу накірую самалёты Сухога.»

Аналагічныя меры прыняў Эквадор. Да эквадорскага-калумбійскай мяжы былi сцягнутыя некалькі тысяч вайскоўцаў. Калумбія са свайго боку абвінаваціла Чавеса і Карэа ў падтрымцы паўстанцаў[5].

7 сакавіка прэзідэнты трох краін сустрэліся на паўднёваамерыканскім саміце ў Дамініканскай Рэспубліцы, дзе змаглі вырашыць усе супярэчнасці[7].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Куба Фідэль Кастра[8]: «Імперыялізм здзейсніў жудаснае злачынства ў Эквадоры. Смяротныя бомбы ранняй раніцай былі кінутыя на групу мужчын і жанчын, якія, амаль усе без выключэння, у гэты момант спалі. Гэта былі амерыканскія бомбы».
  • Flag of the United States.svg ЗША раскрытыкавалі дзеянні прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і заклікалі бакі да дыпламатычнага вырашэння канфлікту. Акрамя таго, у выпадку ўзброенага канфлікту амерыканцы заявілі пра гатоўнасць аказаць ваенную падтрымку Калумбіі.
  • Расія Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам выказаў надзею на тое, што канфлікт на поўначы Лацінскай Амерыкі будзе ўрэгуляваны палітыка-дыпламатычнымі метадамі.
  • Flag of Brazil.svg Бразілія: МЗС Бразіліi заявiў, што крызіс у адносінах Калумбіі і Эквадора неабходна ўрэгуляваць у рамках Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД). «Цяпер неабходна ўзмацніць ААГ і надзяліць адпаведнымі паўнамоцтвамі яе генеральнага сакратара Хасэ Мігеля Інсулса, які добра ведае абедзве гэтыя краіны.

Зноскі