Рахматула Набіль
Рахматула Набіль | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1968 (56 гадоў) |
Адукацыя |
Рахматула Набіль (перс.: رحمتالله نبیل) (30 чэрвеня 1968, Джагату, правінцыя Вардак, Каралеўства Афганістан) — афганскі палітычны і ваенны дзеяч, генерал-маёр. Двойчы дырэктар Упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана (2010–2012, 2013–2015).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў раёне Джагату правінцыі Вардак[1]. Па адукацыі Рахматула Набіль інжынер-будаўнік і свабодна размаўляе на дары, пушту і англійскай мовах.
Да 2002 года ён працаваў у некалькіх падраздзяленнях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў[1].
З 2002 года Рахматула Набіль выконваў шэраг важных дзяржаўных функцый. Ён прыйшоў ва ўрад Афганістана ў якасці намесніка дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Затым ён заклаў аснову Службы аховы прэзідэнта і ўзначаліў яе (2005—2010)[1].
З 5 ліпеня 2010 года па 29 жніўня 2012 года — дырэктар галоўнага упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана. Мэтай Рахматула Набіля на пасадзе дырэктара было правядзення рэформы, каб павысіць эфектыўнасць і аператыўныя магчымасці Упраўлення. У жніўні 2012 года ён быў прызначаны намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы, а затым у верасні 2013 года зноў далучыўся да Упраўлення нацбяспекі у якасці выконваючага абавязкі дырэктара, пасля таго як дырэктар Асадула Халід з'ехаў у ЗША для лячэння пасля пагаршэння стану здароўя ў выніку тэракту талібаў[2][3]. Пакінуў пасаду дырэктара ў снежні 2015 года[4]. Незадоўга да адстаўкі рэзка крытыкаваў палітычны курс кіраўніцтва краіны, у т.л. прэзідэнта Ашрафа Гані[1].
У 2019 годзе Набіль выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Атрымаў 1,86% ад агульнай колькасці галасоў[5]. Набіль публічна байкатаваў выбары і аспрэчваў канчатковы вынік[6].
Падчас наступлення талібаў у 2021 годзе ўцёк з краіны[7].
16 студзеня 2023 года Рахматула Набіль заснаваў партыю ў выгнанні пад назвай «Партыя нацыянальнай свабоды Афганістана».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль Газі Аюб Хана (вышэйшая ваенная ўзнагарода);
- медаль Газі Вазіра Махамада Акбар Хана
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Nabil, Rahmatullah Maj. Gen. (англ.). Afghan Bios (17 студзеня 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ Hodge, Nathan. Karzai Move Prompts Concerns / Nathan Hodge // The Wall Street Journal. — 2013. — September 3. — P. A10.
- ↑ Afghanistan appoints spy agency head (англ.). Business Standard (31 жніўня 2013). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ Afghan Intelligence Chief Rahmatullah Nabil Resigns (англ.). Khaama Press (10 снежня 2015). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ Democracy died in Afghanistan: Nabil (англ.). Khaama Press (18 лютага 2020). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ Nabil Suggests 'Reconciliation Govt,' Rejects Election Results (англ.). TOLOnews (20 лютага 2020). Праверана 30 лістапада 2023.
- ↑ Rosenberg, Matthew. Nabil Suggests 'Reconciliation Govt,' Rejects Election Results (англ.). The New York Times (19 жніўня 2021). Праверана 30 лістапада 2023.