Раіса Рыгораўна Бекельман
Раіса Рыгораўна Бекельман | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Раіса Рыгораўна Бекельман (нар. 19 сакавіка 1929, Адэса) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. З 1949 па 1956 г. працавала ў праектных арганізацыях Ашгабата, Варонежа. З 1961 года — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, Белдзіпрагандлі, БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1978 па 1983 г. — галоўным архітэктарам завода МГМЗ, «Белрамкамунмаш».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: будынак абкама і аблвыканкама на плошчы К. Маркса, гасцініца (з Ф. А. Захрэ), шматкватэрны жылы дом з крамай у Ашгабаце; інтэрнат Вышэйшай партыйнай школы, сталовая самаабслугоўвання, інтэр’еры рэстарана «Варонеж» у Варонежы; 166-кватэрны жылы дом па праспект Машэрава (1965), інтэр’еры крам «Алеся», «Чараўніца» (1968), «Гаставары» на Ленінскім праспекце, школа для дарослых глуханямых (1969) у Мінску, санаторый-прафілакторый у Наваполацку (1972), інтэр’еры сталовай, вытворчых і адміністрацыйных памяшканняў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бекельман Раиса Григорьевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Варонежа
- Архітэктары Ашгабата
- Архітэктары Наваполацка