Роберт Годард
| Роберт Хатчынгс Годард | |
|---|---|
| Robert Hutchings Goddard | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1882[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 жніўня 1945[4][1][…] (62 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Nahum Danford Goddard, Jr.[d] |
| Жонка | Esther Christine Kisk[d] |
| Род дзейнасці | бортынжынер, фізік, вынаходнік, матэматык, астраном, інжынер |
| Навуковая сфера | Касманаўтыка |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Arthur Gordon Webster[d][6] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard; 5 кастрычніка 1882[1][2][…], Вустэр, Масачусетс[3] — 10 жніўня 1945[4][1][…], Балтымар, Мэрыленд[3]) — амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.
Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.
У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.
Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.
Акрамя касмічных падарожжаў Годард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Lehman M. K., Lehman M. Robert Goddard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 R. H. Goddard // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ https://www.nasa.gov/centers/goddard/about/history/dr_goddard.html Праверана 30 жніўня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- 1 2 Notable Names Database — 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роберт Годард
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Вустэр (Масачусетс)
- Памерлі 10 жніўня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Балтымары
- Пахаваныя ў Масачусетсе
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заснавальнікі касманаўтыкі ЗША
- Вучоныя ЗША
- Памерлі ад раку стрававода