Робі (апавяданне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Робі
Robbie
Жанр навуковая фантастыка
Аўтар Айзек Азімаў
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1940
Дата першай публікацыі верасень 1940
Апублікаваны ў Super Science Stories[d]
Цыкл Серыя пра робатаў
Наступны Логіка

«Робі» (англ.: Robbie) — першае навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава пра робатаў, якое ён пачаў пісаць 10 чэрвеня 1939 года. Упершыню быў апублікаваны ў верасні 1940 года ў часопісе Super Science Stories пад назвай «Дзіўная нянька» (англ.: Strange Playfellow). Назву выбраў рэдактар часопіса Фрэдэрык Пол; сам Азімаў ахарактарызаваў назву «безгустоўнай». Адрэдагаваная версія Робі была выдадзена пад арыгінальнай назвай Азімава ў зборніках «Я, Робат» (англ.: I, Robot, 1950), «Дасканалы робат» (англ.: The Complete Robot, 1982) і «Мары робата» (англ.: Robot Visions, 1990). Робі стаў чатырнаццатым апавяданнем, напісаным Азімавым, і дзявятым апублікаваным. Таксама апавяданне ўвайшло ў цыкл апавяданняў пра робатаў «Дэтэктыў Элайдж Бейлі і робат Дэніэл Оліва» — першым сярод апублікаваных апавяданняў Азімава пра робатаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне апавядання адбываецца ў 1998 годзе. У навінах (Таймс) абмяркоўваецца палёт Лефебра-Яшыды з месяцовай станцыі на Марс. Людзі перамяшчаюцца на аўтажырах (як прыватных, так і тых, што выкарыстоўваюцца ў якасці паветраных таксі) і самалётах, карыстаюцца падводнымі лодкамі і параходамі. Робі — нямы металічны робат-нянька аднаго з першых пакаленняў пазітронных робатаў, які прыглядае за маленькай Глорыяй. Дзяўчынка вельмі любіць сваю няньку і адносіцца да яго як да адушаўлёнай істоты. Пад ціскам настрояў супраць утрымання робатаў у сем’ях, што шырацца ў грамадстве, бацькі Глорыі Джордж і Грэйс Вестан, нягледзячы на яе пратэсты, пазбаўляюцца ад Робі, спрабуючы адцягнуць увагу дзяўчынкі шчанюком аўчаркі коллі.

У апавяданні згадаюць 1-ы закон робататэхнікі, паводле якога робат не можа прычыніць шкоду чалавеку.

Дзяўчынка не можа забыць пра свайго сябра і вельмі перажывае. Бацька Глорыі вырашае, што калі яна наведае зборачны цэх карпарацыі U.S. Robots and Mechanical Men, Inc. у Нью-Ёрку, то яна зразумее, што гэта ўсяго толькі кавалак жалеза. Падчас экскурсіі Глорыя выпадкова сустракае Робі і ён ратуе жыццё дзяўчынкі, якая кінулася да яго, дзякуючы рэакцыі, якая можа быць толькі ў робата. Маці не вытрымлівае і дазваляе жыць Робі ў іх у доме, пакуль яго не з’есць іржа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]