Рода (дачка Пасейдона)
Выгляд
| Рода | |
|---|---|
| Пол | жанчына |
| Бацька | Акіян, Пасейдон або Asopus[d] |
| Маці | Тэфіда[d], Афрадыта, Амфітрыта або Галія |
| Браты і сёстры | Трытон |
| Муж | Геліяс |
| Дзеці | Трыяп, сын Геліяса, геліяды[d], Керкаф, Кандал, Актый, Тэнаг, Охім, Ліндус[d], Макарэй[d], Трынакс[d], Аўг[d] і Электрыёна[d] |
Рода (стар.-грэч.: Ῥόδη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Паводле Геродара і Герофіла — дачка Пасейдона і Амфітрыты. Паводле Дыядора — дачка Пасейдона і сястры тэльхінаў Галіі[1]. Паводле Піндара — дачка Афрадыты[2]. Эпіменід выводзіць яе радавод ад Акіяна[3].
Жонка Геліяса[4]. Геліяс закахаўся ў яе, назваў яе імем востраў і прымусіў знікнуць воды, якія разліліся ў выніку патопу. У іх было сем сыноў-геліядаў (Охім, Керкаф, Макар, Актый (ці Актын), Тэнаг, Трыяп і Кандал) і дачка Электрыёна[5]. Паводле адной з версій, Рода таксама маці Кіркі[6].