Перайсці да зместу

Трытон (бог)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трытон
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол[1]
Бацька Пасейдон[2][3]
Маці Амфітрыта[2][3]
Браты і сёстры Бентэсікіма і Рода, дачка Пасейдона
Дзеці Палада, Triteia[d], Crataeis[d] і Calliste[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трытон (стар.-грэч.: Τρίτων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог.

Лічыўся сынам Пасейдона і багіні мора нерэіды Амфітрыты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і ракавінай у руках. Трытон, як бажаство Трытанійскага возера ў Лівіі, дапамог арганаўтам: калі бура аднесла далёка ў возера іх карабель, паказаў ім выхад у мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік востраў Фера.

Фантан Трытона ў Рыме

У іншых міфах Трытонамі называюць таксама марскіх істот, якія суправаджаюць Пасейдона і Амфітрыту, дзьмуць у ракавіны і гарэзяць.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 29 жніўня 2025.
  2. 1 2 Любкер Ф. Triton // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1414.
  3. 1 2 Н. О. Тритон // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIIа. — С. 844–845.