Амфітрыта

Амфітры́та (стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і Бентэсікімы[2].
Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладара[3].

Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.
Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»[4]. Часам называецца «маці Нерэід»[5]. Падарыла Тэсею залаты вянок[6].
У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.73; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.97; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
- ↑ Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 31; Гігін. Астраномія II 17, 1
- ↑ Піндар. Алімпійскія песні VI 103
- ↑ Гімн Пасейдону, фр. 939 Пейдж
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады I 17, 3
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Амфитрита, в мифологии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амфітрыта