Род Абуховічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Абуховічы — шляхецкі род гербу «Абуховіч».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Абуховіч (?), возны генерал мазырскі, бацька Фёдара
  • Фёдар Абуховіч (зг. 1615), земскі пісар мазырскі, таксама выбіраўся суддзёй земскім мазырскім. У 1615 заснаваў праваслаўны жаночы манастыр з царквою св. Пятніцы.
  • Піліп Казімір (? — 6.9.1656), ваявода віцебскі і смаленскі (1653)
  • Тэадор Міхал (?), падкаморы мазырскі (з 1646), брат Піліпа Казіміра
  • Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
  • Міхал Леан (? — 22.10.1668), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, стражнік ВКЛ, дыпламат (у Маскве), удзельнік многіх войнаў са Швецыяй і Расіяй, аўтар двух «Дыярыушаў»
  • Мікалай (?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (з 1648). Магчыма, загінуў падчас паўстання месцічаў у Мазыры (1648).
  • Тэадор Геранім (1642—1707), сын Піліпа Казіміра, кашталян наваградскі, удзельнік Хоцінскай бітвы (1673), аўтар «Дыярыуша»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Абуховічы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info