Перайсці да зместу

Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1793
Мазырскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мазы́рскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіеўскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Мазыр.

У Мазырскі павет уваходзіла тэрыторыя Мазырскага гродавага і Бчыцкага (Пціцкага) старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Найбольш значныя мястэчкі — Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў[1]

Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Мазырскага павета ў XVIII ст., якія займалі самыя важныя земскія пасады, валодалі буйнымі маёнткамі і трымалі пажыццёва староствы, былі Яленскія, Аскеркі, Абуховічы, Богушы, Жудры, Кеневічы, Лянкевічы, Прыборы.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету вялікае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 56%[2].

Зноскі

  1. Насевіч В. Мазырскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 261. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Powiat mozyrski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339—340