Міхал Леан Абуховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Леан Абуховіч
POL COA Jasieńczyk.svg
Герб «Ясеньчык»
3-і Вялікі стражнік літоўскі
1656 — 1668
Папярэднік: Уладзіслаў Юрый Халецкі
Пераемнік: Баніфацы Тэафіл Пац
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, пісьменнік
Нараджэнне: невядома
Смерць: 22 кастрычніка 1668(1668-10-22)
Род: Абуховічы
Бацька: Піліп Казімір Абуховіч
 
Ваенная служба
Званне: ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ

Міхал Леан Абуховіч, у беларускай літаратуры сустракаецца Міхал Лявон Абуховіч (? — 22 кастрычніка 1668) — вялікалітоўскі дыпламат, пісьменнік-мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Піліпа Казіміра Абуховіча. Скончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра, пасланнік у Маскву (1650, 1653). Удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць шведаў і рускіх. У Берасцейскім ваяводстве трапіў у палон да рускіх. У 1662 годзе ў Смаленску абменены на палонных рускіх. Па вяртанні з палону зноў ваяваў супраць рускіх. Ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі і новагародскі, вялікі стражнік літоўскі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар двух «Дыярыушаў», якія, апроч фактаў жыцця і палітычнай гісторыі, змяшчаюць замалёўкі побыту — з'яўляюцца каштоўнай гістарычнай крыніцай.