Тэадор Геранім Абуховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тэадор Геранім Абуховіч
POL COA Jasieńczyk.svg
Герб «Ясеньчык»[d]
Кашталян навагрудскі
1700 — 1707
Папярэднік Стэфан Александровіч
Пераемнік Антоній Навасельскі

Нараджэнне 1642
Смерць 14 красавіка 1707(1707-04-14)
Род Род Абуховічаў
Бацька Піліп Абуховіч
Дзеці Ігнацы, Тэафіла, Людвіка
Грамадзянства
Дзейнасць пісьменнік, мемуарыст, дзяржаўны дзеяч

Тэадор Геранім Абуховіч (польск.: Teodor Obuchowicz; 1642 — 14 красавіка 1707) — вялікалітоўскі пісьменнік-мемуарыст, дзяржаўны дзеяч, кашталян новагародскі (1700—1707).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Абуховічаў герба «Ясенчык». Малодшы сын смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, брат Міхаіла Абуховіча.

У 1657—1669 гадах служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправаджаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро ў 1664 годзе. Пасля адрачэння караля ад трона ў 1669 годзе паехаў з ім у Францыю.

У 1670 годзе разам з Геранімам Сангушкам i групай каралеўскай шляхты вярнуўся морам, праз Гамбург, на радзіму, у радавы маёнтак Дорагава каля мястэчка Карэлічы (цяпер Гродзенская вобласць). У 1672 годзе ў шэрагах шляхецкага аналчэння накіраваўся ў ваенны паход супраць туркаў, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам 1673 года. У 1674 годзе здзейсніў паломніцтва ў Рым, вяртаючыся назад, наведаў Ларэта, Балонню i Вену. У 1672, 1678—1700 гадах на новагародскіх сойміках неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дзе выконваў розныя даручэнні. З 1679 года падкаморы новагародскі, з 1700 года — кашталян новагародскі, староста цырынскі.

Быў адзіным спадчыннікам радавых маёнткаў Ліпа i Дорагава Новагародскага ваяводства i Гарбавічы Мазырскага павета, трымаў у арэндзе Цырын.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады жыцця Абуховіч напісаў на польскай мове ўспаміны, у якіх расказаў пра найважнейшыя падзеі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, пра свае жыццё. Яго мемуары надрукаваны М. Балінскім у кнізе «Пстдрычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст. …» (Вільня, 1859).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]