Перайсці да зместу

Багавіцінавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Род Багавіцінавічаў)
Багавіцінавічы

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду Багавіцін

Багавіцінавічы або Багавіціны — шляхецкі род герба «Корчак» у Вялікім Княстве Літоўскім.

Найбольш вядомыя:

  • Багавіцін[uk] (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 годзе сярод прыхільнікаў вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я гады. Меў сыноў Льва, Богуша і Пятра.
  • Міхайла (?—1530), пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і крамянецкі, маршалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520).
  • Ян (?—1551), староста карнялаўскі (1527), драгіцкі (1542), крамянецкі (1548), маршалак каралеўскі (1546).

У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Багавіцінаў, якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцейскім і Валынскім ваяводствах, у тым ліку Вацлаў, пасол соймавы (1589), Андрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, маршалак берасцейскі і інш.