Роза Паркс
Роза Луіза Мак-Колі Паркс | |
---|---|
англ.: Rosa Louise McCauley Parks | |
Роза Лі Паркс у 1955 годзе. На заднім плане — Марцін Лютэр Кінг. | |
Імя пры нараджэнні | Роза Луіза Мак-Колі |
Род дзейнасці | Грамадскі дзеяч, барацьбіт за правы чарнаскурых |
Дата нараджэння | 4 лютага 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2005[5][1][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Веравызнанне | Аб'яднаная метадысцкая царква[d] |
Бацька | Джэймс Мак-Колі |
Маці | Леона Эдвардс |
Муж | Рэйманд Паркс |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
|
Аўтограф | |
Сайт | Сайт музея Розы Паркс |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роза Лі Паркс (4 лютага 1913, Таскігі, штат Алабама — 24 кастрычніка 2005, Дэтройт) — амерыканскі грамадскі дзеяч, пачынальніца руху за правы афраамерыканскіх грамадзян ЗША. Стала сімвалам барацьбы з расавай сегрэгацыяй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Роза (Мак-Колі) Паркс нарадзілася 4 лютага 1913 года ў горадзе Таскігі, штат Алабама ў метадысцкай мурынскай сям'і. Вырасла на ферме, і вывучылася на швачку. У 1932 годзе яна выйшла замуж за Рэйманда Паркса, актыўнага праваабаронцу.
Роза Паркс увайшла ў гісторыю, дзякуючы здарэнню 1 снежня 1955 года, калі падчас паездкі ў аўтобусе ў горадзе Мантгомеры, штат Алабама, яна адмовілася саступіць месца беламу мужчыну па патрабаванні кіроўцы Джэймса Блэйка. Пасля гэтага выпадку Роза Паркс была арыштавана за парушэнне правіл карыстання грамадскага транспарту. Гэта справа дайшла да Вышэйшага Суда ЗША, дзе было прызнана, што расавая сегрэгацыя з'яўляецца неканстытуцыйнай. Пасля гэтага здарэння Марцін Лютэр Кінг арганізаваў байкот грамадскіх аўтобусаў у Мантгомеры і дабіўся скасавання расавых правіл. Пасля гэтага, Марцін Лютэр Кінг атрымаў сваю папулярнасць. Нягледзячы на рашэнне суда, Роза Паркс усё ж такі пацярпела ад гэтага здарэння — яна страціла працу швачкі ў мясцовай краме.
У 1960-х Роза Раркс пераехала ў Дэтройт, дзе працавала ў штабе дэмакратычнага кангрэсмена ад штату Мічыган, Джона Корніерса. Пасля выхаду на пенсію Паркс засталася ў Дэтройце і напісала аўтабіяграфію.
Роза Паркс стала сімвалам барацьбы за правы чалавека і супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША. У 1999 годзе Роза Паркс была ўзнагароджаная Залатым Медалём Кангрэсу ЗША, а ў лістападзе 2001 года ў Мантгомеры была адчынена бібліятэка і музей яе імя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Rosa Parks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rosa Parks // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/books/00/07/16/reviews/000716.16anderst.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2005/11/02/national/02cnd-parks.html
- ↑ http://www.npr.org/templates/story/story.php?storyId=4973548&sourceCode=gaw
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119472678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ http://www.nytimes.com/2005/11/02/national/thousands-pay-final-respects-to-rosa-parks-in-detroit.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Роза Паркс