Рознанаціскная рыфма
Рознанаціскна́я ры́фма — рыфма, у якой націскі падаюць на розныя склады сугучных словаў. Сустракаецца нярэдка ў фальклоры:
- Ехала Домначка да вянца́,
- Ды забыла матаньцы кла́няцца.
Ужываецца і ў пісьмовай паэзіі, асабліва ў вершах, у якіх адчуваецца ўплыў вуснай народнай творчасці.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
- Рагойша В. П. Рознанаціскная рыфма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 400—401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).