Рокаш Зебжыдоўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акт дэтранізацыі Жыгімонта III

Рокаш Зебжыдоўскага (польск.: rokosz Zebrzydowskiego), таксама вядомы як Сандамірскі рокаш — рокаш (легальнае паўстанне шляхты, канфедэрацыя супраць караля), які адбыўся ў 16061609 гадах у выніку канфлікту паміж каралём Жыгімонтам III Вазам і шляхтай у сувязі са знешняй палітыкай Рэчы Паспалітай (войны са Швецыяй) і пытаннямі унутранай палітыкі. Палітыка Жыгімонта III была накіравана на ўмацаванне каралеўскай улады, якая абапіралася на вузкае кола магнатаў і біскупаў. Нагодай да мецяжу паслужыла прыватная спрэчка паміж каралём і Мікалаем Зебжыдоўскім, у выніку якога Зебжыдоўскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена выгнаннем.

Кароль быў абвінавачаны ў самаізаляцыі ў коле замежнікаў і езуітаў і ў імкненні да абсалютнай улады. Вядома, што ён спрабаваў усталяваць перадачу трона па спадчыне, пазбавіць шляхту большай часткі прывілеяў і пакінуць за Сеймам права толькі дарадчага голасу, але не вырашальнага.

Рокаш Зебжыдоўскага доўжыўся з 1606 па 1609 гады. Каталікі і пратэстанты, магнаты, сярэдняя і дробная шляхта падзяліліся на дзве групоўкі ў адносінах да закона, які забараняе манарху ў далейшым драбніць і дарыць зямельныя ўдзелы і аб прымушэнні яго да выдалення з каралеўскага двара езуітаў і замежнікаў.

«Сандамірскі рокаш». Карціна невядомага мастака XVII стагоддзя

Кіраўнікамі рокаша былі ваявода кракаўскі Мікалай Зебжыдоўскі, староста дабромільскі Ян Шчасны Гербурт, староста сігулдскі Станіслаў Стадніцкі і падчашы вялікі літоўскі Януш Радзівіл. Акрамя таго, удзельнікі рокаша жадалі прымусіць дэпутатаў Сейма строга выконваць інструкцыі, якія атрымліваліся тымі на сейміках, ад якіх дэпутаты абіраліся.

Працяглы час супрацьстаянне складалася ў прапагандысткай вайне, у рамках якой пры дапамозе друкаваных і рукапісных матэрыялаў абодва бакі збіралі прыхільнікаў. «Вайна чарніліц» завяршылася ўзброеным сутыкненнем ракашан з прыхільнікамі караля пад Гузавым у 1607 годзе. Узброеную перамогу атрымалі ўзброеныя сілы манарха. Аднак асэнсаванне абодвума бакамі кошту разлітай крыві ў братазабойчым канфлікце прывялі да таго, што спробы абсалютызацыі і цэнтралізацыі ўлады Жыгімонтам III усё ж былі спынены, адбылося прымірэнне і прабачэнне ўсіх удзельнікаў, а таксама ўмацаванне прывілеяванага становішча шляхты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]