Перайсці да зместу

Россаш (Бяльскі павет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Россаш
польск.: Rossosz
Касцёл Святога Станіслава
Касцёл Святога Станіслава
Краіна
Ваяводства
Павет
Вясковая гміна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 935 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
21-533
Россаш на карце Польшчы ±
Россаш (Бяльскі павет) (Польшча)
Россаш (Бяльскі павет)
Россаш (Бяльскі павет) (Падляскае ваяводства)
Россаш (Бяльскі павет)

Ро́ссаш, або Ро́саш (польск.: Rossosz) - вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Россаш Бяльскага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1022 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Белай, за 110 км ад Любліна, на аўтамабільнай дарозе 812.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Росаш упамінаецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводства і знаходзілася ў валоданні Дубіцкіх. У 1551 годзе Росаш стала мястэчкам.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Росаш перайшла да Каралеўства Польскага. У канцы XVI ст. яна атрымала Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1645 годзе. У 1599 годзе тут збудавалі касцёл. У 1624 годзе Росаш перайшла да Мікалая Фірлея, пазней знаходзілася ў валоданні Рысінскіх, Патоцкіх, Асалінскіх.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Росаш апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бельскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 176 будынкаў. У 1888 годзе статус Росашы панізілі да вёскі[2].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Росаш занялі войскі Германскай імперыі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Росаш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Росаш знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводства.

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1092 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 1022 чал.
  • Касцёл Святога Станіслава (1908)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Могілкі іўдзейскія

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060610901132-0018721?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
  2. Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich // Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV–XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 97.
  3. Chlebowski B. Rossosz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 776.