Росіца (возера)
Выгляд
Росіца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 2,05 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,4 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,43 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 46,9 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай Бярозаўка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Росіца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска ў басейне ракі Росіца. На паўночным і паўночна-заходнім беразе возера знаходзіцца вёска Росіца.
Плошча паверхні возера складае 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км. Плошча вадазбору 46,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Возера слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца.
Росіца адносіцца да вадаёмаў акунёва-платвічнай катэгорыі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 408. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Росіца Архівавана 5 верасня 2011.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Росіца (возера)