Рохтас
Рохтас* | |
---|---|
урду: قلعہ روہتاس** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Бастыёны крэпасці Рохтас. | |
Краіна | Пакістан |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iv |
Спасылка | 586 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1997 (21 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Рохтас — пенджабская крэпасць, збудаваная Шэр-шахам у 1541-43 гг. у непасрэднай блізкасці ад Вялікай колавай дарогі для абароны зямлі гавараў ад Хумаюна.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Крапасныя сцены перыметрам 4 км, вышынёй звыш 18 м і таўшчынёй да 12,5 м лічыліся па тых часах непрыступнымі. Па акружнасці размешчана 68 паўкруглых бастыёнаў і некалькі масіўных брам з пясчаніку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рохтас атрымала назву ў гонар бітвы пры Рохтасе, у якой Шэр-шах ушчэнт разбіў маголаў. Праз 10 гадоў пасля смерці Шэр-шаха камендант крэпасці вераломна адкрыў яе браму Хумаюну. Вялікія Маголы надавалі Рохтасу вялікае значэнне і пабудавалі нямала крапасных збудаванняў па яго ўзоры.
Напачатку XVIII ст. Рохтас страчвае сваё ваеннае значэнне, пасля раздзела Брытанскай Індыі апыняецца ў межах Пакістана, а ў 1997 г. трапляе ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ihsan H Nadiem, Rohtas: Formidable Fort of Sher Shah. Lahore: Sang-e-Meel Publications, ISBN 969-35-0603-0.
- Basheer Ahmad Khan Matta, Sher Shah Suri: A Fresh Perspective. Karachi: Oxford University Press, ISBN 0-19-597882-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рохтас
- Афіцыйны сайт крэпасці Рохтас Архівавана 7 лютага 2012.