Ртвелі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ртвелі
Ртвелі
Гагарын Г. Г., "Ртвелі ў Кахеціі", 1847

Ртвелі (груз. რთველი) — старажытнае свята збору ўраджаю вінаграду ў Грузіі. Традыцыі Ртвелі ўзыходзяць да старажытных часоў, бо віно мае асаблівае культавае значэнне для Грузіі. Свята не прывязана да пэўнай даты, а залежыць ад даты збору ўраджаю[1].

Святкаванне[правіць | правіць зыходнік]

Свята адбываецца звычайна ў канцы верасня ва Усходняй Грузіі і ў сярэдзіне кастрычніка ў Заходняй Грузіі. У больш халодным краі Рача-Лечхумі свята пачынаецца раней, а ў Кахеціі амаль перад самымі замаразкамі. Чым больш спякотнае і засушлівае лета, тым збор пачынаецца раней. Так, напрыклад, пасля гарачага лета 2010-га года збор вінаграду ў Грузіі пачаўся на два тыдні раней за звычайны тэрмін[2].

Ртвелі — сямейнае свята, на яго прыязджаюць усе сваякі сям’і вінаробаў. Збор ураджаю вінаграду ідзе з раніцы да вечара, калі ягады ціснуць альбо нагамі ў чанах, альбо ў спецыяльных давілках. Пры гэтым сок зліваецца ў велізарныя керамічныя збаны квевры, якія закапаны ў зямлю ў вінным склепе марані. Склеп марані забяспечвае патрэбную тэмпературу для закісання вінаграднага сусла. Свежевыціснуты сок зліваюць у чыстыя чаны і пакідаюць брадзіць. Кожны вечар гэтага шматдзённага свята суправаджаецца застоллямі з народнымі танцамі і шматгалосым спевам[3]. Падчас Ртвелі п’юць леташняе віно, каб вызваліць посуд для новага ўраджаю. Свята ідзе некалькі дзён, пакуль не будзе прыбраны ўвесь ураджай вінаграду.

Зноскі

  1. Robert Parsons. Revelling in Georgia’s grape harvest. The BBC News. 26 October, 2003
  2. Пётр Згоннікаў. Ехаў на ртвелі, прыехаў на мачары.
  3. Kakheti — Wine Homeland Архівавана 21 ліпеня 2011.. The Regional Government of Kakheti