Руапукэ (востраў)
Руапукэ | |
---|---|
англ. Ruapuke | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 16 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
46°45′52,90″ пд. ш. 168°31′25,20″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Саўтленд |
Руапукэ (англ.: Ruapuke) — востраў каля паўднёвага ўзбярэжжа Новай Зеландыі. Плошча — 16 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Руапукэ месціцца за 27 км на паўночны ўсход ад вострава Сцьюарт. Ад Паўднёвага вострава аддзелены пралівам Фова. Суша складаецца з крышталічных метамарфічных і магматычных парод. Найвышэйшы пункт дасягае ўсяго 41 м. Нізіны вострава забалочаны. Вылучаецца некалькі лагун з прэснай або саланаватай вадой.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка паверхні Руапукэ ўяўляе сабой пашы і прасторы, зарослыя хмызняком. У цэнтральнай частцы захаваліся невялікія па плошчы лясы. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі птушкамі. Руапукэ — другое месца на тэрыторыі Новай Зеландыі, дзе была зафіксавана прысутнасць мышэй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Руапукэ быў адкрыты ў 1770 годзе Джэймсам Кукам. У 1824 годзе каля яго пацярпеў крушэнне брыг «Элізабет Генрыета», адкуль на Руапукэ перабраліся мышы. У той час ён быў населены маары ў колькасці каля 200 чалавек на чале з правадыром Тухаваікі, які адзін з першых усталяваў зносіны з брытанскімі кітабоямі. На мове маары назва значыць «два ўзвышшы».
Пасля перасялення тубыльцаў на Паўднёвы востраў яго пашы выкарыстоўваліся для трымання авечак. У нашы дні востраў належыць нашчадкам Тухаваікі, гаспадарчая дзейнасць не вядзецца.