Рубаўскае
Выгляд
| Рубаўскае | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,75 км |
| Шырыня | 0,28 км |
| Плошча | 0,16 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,67 км |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 7,5 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Ру́баўскае — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крывінка, за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Запруддзе.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Плошча вадазбору 7,5 км².
Катлавіна Рубаўскага возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 метраў. Берагі нізкія і забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Вакол возера пойма шырынёй да 200 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
